Яўген Аляксандравіч Вялько

беларускі футбаліст

Яўген Вялько (нар. 23 лютага 1997, Дзятлавічы, Лунінецкі раён) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Яўген Вялько
Поўнае імя Яўген Аляксандравіч Вялько
Нарадзіўся 23 лютага 1997(1997-02-23)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 72 кг[2]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2018 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2017—2018   Беларусь Прамень (Мінск) 32 (3)
2018 Беларусь Прамень (Мінск) 13 (1)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 16 (0)
2020—2022 Беларусь Слуцк 59 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2015 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2017 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 мая 2018

Клубная кар’ера правіць

Нарадзіўся 23 лютага 1997 года ў вёсцы Дзятлавічы Лунінецкага раёна. Некаторы час выстапаў за юнацкую каманду мікашэвіцкага «Граніта», пазней далучыўся да школы мінскага «Дынама». З 2013 года пачаў выступаць за дубль мінчан і неўзабаве замацаваўся ў складзе каманды.

У 2016 годзе стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды дынамаўцаў, аднак так і не згуляў за яе. У сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў першалігавы «Прамень»[3]. У «Промні» стаў іграком асновы і па выніках сезона дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2018 года пасля вяртання з арэнды трэніраваўся з асноўнай камандай «Дынама», аднак неўзабаве зноў далучыўся да «Промня», і ў сакавіку 2018 года арэнда была падоўжана яшчэ на адзін сезон[4]. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 21 красавіка 2018 года ў матчы супраць «Слуцка» (0:3), выйшаўшы на замену на 41-й хвіліне. У жніўні 2018 года перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове[5]. У другой палове сезона 2018 замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, у маі атрымаў траўму, вярнуўся на поле толькі ў кастрычніку і стаў звычайна выхадзіць на замену.

У студзені 2020 года падпісаў пагадненне са «Слуцкам»[6]. Выступаў пераважна ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з клубам[7]. У пачатку 2023 года з-за забароны Міністэрства спорту і турызму не трапіў у заяўку «Слуцка» на сезон і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах. Некаторы час працягваў трэніравацца з камандай, аднак пазней пакінуў клуб[8].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за зборныя Беларусі да 17 і да 19 гадоў у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы.

26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць Латвіі (3:4).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Дынама   2 0
2014 дубль Дынама   18 0
2015 дубль Дынама   20 3
2016 дубль Дынама   23 2
2017 Д2 Прамень   25 2
2018 Д1 Прамень   20 2
2019 Д1 Дняпро   16 0
2020 Д1 Слуцк   19 0
2021 Д1 Слуцк   22 0
2022 Д1 Слуцк   18 1

Грамадзянская пазіцыя правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[9].

Крыніцы правіць

  1. Evgeni Veljko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://sfc-slutsk.by/person/222
  3. Лукашевич и Велько из минского "Динамо" отданы в аренду "Лучу" (руск.). football.by (31 сакавіка 2017). Праверана 26 студзеня 2024.
  4. Три футболиста пополнили ряды "Луча" (руск.). football.by (28 сакавіка 2018). Праверана 26 студзеня 2024.
  5. "Луч" объявил о подписании Осипенко и Кийко (руск.). football.by (17 жніўня 2018). Праверана 26 студзеня 2024.
  6. Велько стал игроком "Слуцка" (руск.). football.by (23 студзеня 2020). Праверана 26 студзеня 2024.
  7. Велько, Бобко и Семенов продлили контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (23 студзеня 2021). Праверана 26 студзеня 2024.
  8. Александр Гуринович: "Медали выигрываются благодаря деталям и личностям" (руск.). football.by (8 верасня 2023). Праверана 26 студзеня 2024.
  9. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 26 студзеня 2024.