Яўген Аляксандравіч Цюкаў

Яўген Аляксандравіч Цюкаў (14 студзеня 1925, г.п. Плешчаніцы, Мінская вобласць — 11 мая 1971) — беларускі архітэктар.

Яўген Аляксандравіч Цюкаў
Дата нараджэння 14 студзеня 1925(1925-01-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 мая 1971(1971-05-11) (46 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

БіяграфіяПравіць

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1952 годзе. Працаваў у Белдзіпрасельбудзе, Мінскпраекце, з 1967 па 1971 г. — галоўным архітэктарам праектаў у Белдзіпрагандлі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года.

ТворчасцьПравіць

Асноўныя працы: планіроўка цалінных саўгасаў «Талбухінскі», «Чэхаўскі», «Майскі» Какчатаўскай вобласці (1956), серыя жылых дамоў для сельскай мясцовасці Б1-001-11 (1958), сельскі клуб на 400 месцаў (1959), тыпавыя праекты камбінатаў бытавога абслугоўвання (1959), уніфікаваная серыя жылых, грамадскіх і прамысловых будынкаў і жылых дамоў для сельскай мясцовасці (1960, у аўтарскім калектыве), пасёлак навуковых працаўнікоў у с. Лошніца Мінскага раёна (1960), лабараторны корпус Інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1960), будынак РК КПБ і райвыканкама Фрунзенскага раёна (1970, сааўтары А. Тэн, А. Жалдакоў).

Зноскі

ЛітаратураПравіць