Яўген Аляксандравіч Юдчыц

беларускі футбаліст

Яўген Юдчыц (нар. 25 лістапада 1996, Бяроза) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Іслач».

Футбол
Яўген Юдчыц
Поўнае імя Яўген Аляксандравіч Юдчыц
Нарадзіўся 25 лістапада 1996(1996-11-25)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 77 кг[1]
Пазіцыя абаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Іслач
Нумар 99
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2021 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 150 (37)
2021—2023 Беларусь Дынама (Брэст) 46 (2)
2024— Беларусь Іслач (Мінскі раён)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 лютага 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец ДЮСШ-1 горада Бяроза, дарослую кар’еру пачаў у 2014 годзе ў складзе мінскай «Зоркі-БДУ» ў якасці нападніка. У 2015 годзе пераважна выхадзіў на замену, з ліпеня стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе, аднак з верасня перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы. Сезон 2016 пачынаў у стартавым складзе, але ў ліпені зноў атрымаў траўму і выбыў да чэрвеня 2017 года (на гэты час каманда змяніла назву на «Энергетык-БДУ»). Неўзабаве пасля вяртання зноў стаў іграком асноўнага складу. У 2018 годзе быў трывалым іграком стартавага складу, забіў 13 галоў у Першай лізе і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У Вышэйшай лізе застаўся адным з асноўных ігракоў «студэнтаў», аднак часцей стаў гуляць як паўабаронца або флангавы абаронца. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[2], у пачатку сезона 2021 стаў капітанам каманды.

У ліпені 2021 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[3]. Неўзабаве стаў трэніравацца з брэцкім «Дынама» і падпісаў кантракт з клубам[4]. Замацаваўся ў стартавым складзе брэсцкай каманды на пазіцыі абаронцы. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з дынамаўцамі[5]. У 2022 годзе заставаўся асноўным іграком «Дынама», у лістападзе 2022 года атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў на некалькі месяцаў[6] і прапусціў перадсезонную падрыхтоўку ў пачатку 2023 года.

У сакавіку 2023 года падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам[7]. Летам 2023 года аднавіў трэніроўкі з асноўнай камандай дынамаўцаў[8], з верасня стаў з’яўляцца на полі. У снежні 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[9], пасля чаго падтрымліваў форму з «Энергетыкам-БДУ»[10].

У лютым 2024 года далучыўся да «Іслачы» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[11].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 Д2 Зорка-БДУ   16 3
2015 Д2 Зорка-БДУ   14 2
2016 Д2 Зорка-БДУ   11 2
2017 Д2 Энергетык-БДУ   18 8
2018 Д2 Энергетык-БДУ   28 13
2019 Д1 Энергетык-БДУ   26 3
2020 Д1 Энергетык-БДУ   24 5
2021 (1) Д1 Энергетык-БДУ   13 1
2021 (2) Д1 Дынама   14 1
2022 Д1 Дынама   26 1
2023 Д1 Дынама   6 0

Крыніцы правіць

  1. а б в https://dynamo-brest.by/player/evgeniy-yudchits
  2. Лесько, Садовский и Юдчиц продлили контракты с "Энергетиком-БГУ" (руск.). football.by (3 студзеня 2021). Праверана 5 снежня 2023.
  3. Юдчиц ушел из "Энергетика-БГУ" (руск.). football.by (11 ліпеня 2021). Праверана 5 снежня 2023.
  4. Юдчиц пополнил ряды брестского "Динамо" (руск.). football.by (16 ліпеня 2021). Праверана 5 снежня 2023.
  5. Брестское "Динамо" продлило контракты с четырьмя футболистами (руск.). football.by (4 лютага 2022). Праверана 5 снежня 2023.
  6. У Евгения Юдчица разрыв крестообразной связки (руск.). football.by (17 лістапада 2022). Праверана 5 снежня 2023.
  7. Брестское "Динамо" продлило контракт с Юдчицем (руск.). football.by (13 сакавіка 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  8. Евгений Юдчиц вернулся в общую группу брестского "Динамо" (руск.). football.by (1 ліпеня 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  9. Юдчиц покинул брестское "Динамо" (руск.). football.by (5 снежня 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  10. Евгений Юдчиц поддерживает форму с "Энергетиком-БГУ" (руск.). football.by (16 снежня 2023). Праверана 22 лютага 2024.
  11. Юдчиц стал игроком "Ислочи" (руск.). football.by (20 лютага 2024). Праверана 22 лютага 2024.