Яўген Нікандравіч Мядзведскі
вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі
Яўген Нікандравіч Мядзведскі (25 снежня 1918, Віцебск — 11 лютага 2009) — беларускі вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Кандыдат медыцынскіх навук (1966). Заслужаны ўрач БССР (1968). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1978).
Яўген Нікандравіч Мядзведскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 снежня 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лютага 2009 (90 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, навуковец, медыцынскі адміністратар, галоўны ўрач |
Навуковая сфера | отарыналарынгалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук (1966) |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1945 г. галоўны ўрач паліклінікі, загадчык раённага, гарадскога, абласнога аддзелаў аховы здароўя ў Віцебску. У 1954—1990 гадах працаваў у Віцебскім медыцынскім інстытуце (у 1965—1979 рэктар).
Навуковыя працы па абязбольванні пры аперацыях на верхніх дыхальных шляхах і вусе, эпідэміялогіі злаякасных новаўтварэнняў, прафілактыцы ангін, хранічнага танзіліту і інш.
Зноскі
Літаратура
правіць- Мядзведскі Яўген Нікандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
правіць- Медведский Евгений Никандрович (руск.) // Праект «Память народа»