Яўген Емяльянавіч Петрушэвіч
Яўген Емяльянавіч Петрушэвіч (укр.: Євген Омелянович Петрушевич; 3 чэрвеня 1863, г. Буск, Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, Аўстра-Венгрыя — 29 жніўня 1940, Берлін, Германія) — украінскі грамадска-палітычны дзеяч, юрыст, доктар цывільнага і царкоўнага права, прэзідэнт і ўпаўнаважаны дыктатар Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі.
Яўген Петрушэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Євген Петрушевич | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Віннічэнка (як старшыня Дырэкторыі УНР) | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 чэрвеня 1863 |
||||||
Смерць |
29 жніўня 1940 (77 гадоў) |
||||||
Месца пахавання |
1) могілкі сабора св. Ядвігі ў Берліне (1940—2002) 2) Лычакіўскія могілкі ў Львове (з 2002) |
||||||
Жонка | Леакадзія Пуніцкая | ||||||
Веравызнанне | грэка-каталіцтва | ||||||
Партыя | Украінская нацыянальна-дэмакратычная партыя | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітыка[1] і права[1] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў украінскую акадэмічную гімназію ў Львове, затым юрыдычны факультэт Львоўскага ўніверсітэта, атрымаўшы ступень доктара права. Вёў практыку ў Сакалі (1897—1905 гг.), будучы адначасова старшынёй гарадской арганізацыі таварыства «Просвіта», а таксама павятовай ашчаднай касы. У 1907—1918 гг. быў дэпутатам аўстрыйскага парламента ў Вене, займаў пасаду віцэ-прэзідэнта ўкраінскага кола. З 1910 г. ён быў дэпутатам Галіцкага сейма ў Львове. У якасці кандыдата ад украінцаў удзельнічаў у дадатковых выбарах IX склікання ў IV курыі па акрузе нумар 33 у Стрыю. 6 верасня 1910 г. набраў 126 галасоў і перамог кандыдата Аляксандра Савюка (45 галасоў). Вёў барацьбу за змяненне несправядлівай для ўкраінцаў выбарчай сістэмы, якая увянчалася поспехам у 1914 г.
19 кастрычніка 1918 г. быў абраны старшынёй Украінскай Нацыянальнай Рады, а 4 студзеня 1919 г. — прэзідэнтам Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі. Пасля аб’яднання яе з Украінскай Народнай Рэспублікай ён увайшоў у склад Дырэкторыі УНР. З Дырэкторыі выдалілі яго ў чэрвені, калі ён прыняў функцыі дыктатара Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі. Гэта было звязана з жаданнем астатніх членаў Дырэкторыі заключыць альянс з Польшчай за кошт Усходняй Галічыны. У ліпені 1919 г. ён адправіўся разам з урадам ЗУНР ў Камянец-Падольскі, а затым у сярэдзіне лістапада 1919 г. — на эміграцыю ў Вену. Ён рабіў беспаспяховыя намаганні па прызнанні заходнімі дзяржавамі права на самавызначэнне Усходняй Галічыны.
У сувязі з рашэннем савета паслоў урад ЗУНР, знаходзячыся ў эміграцыі ў Вене, разпусціўся 15 сакавіка 1923 г. Петрушэвіч разам з бліжэйшымі калегамі пераехаў у Берлін, дзе меў больш магчымасцяў для дзеянняў, чым у сталіцы Аўстрыі. У Берліне ён ўступіў у сярэдзіне 1923 г. у канфідэнцыйны кантакт з Уладзімірам Аўсумам — дарадцам амбасады СССР у Германіі. Следствам прынятых тады дамоўленасцяў стала тое, што Масква пачала фінансаваць эміграцыйны цэнтр ЗУНР. Фінансаванне Петрушэвіча і яго атачэння з боку СССР працягвалася з сярэдзіны 1923 г. па пачатак 1930-х гг. У перыяд 1929—1931 гг. памер рэгулярных датацый на падтрыманне «дыктатара» і ягонага атачэння з бюджэту Народнага камісарыяту замежных спраў СССР складала 1-1,2 тыс. долараў ЗША у месяц. У выніку ў 1924—1929 гг. Петрушэвіч перайшоў на прасавецкія пазіцыі, падтрымаўшы так званую палітыку ўкраінізацыі ва УССР. Палітыка Петрушэвіча сустрэлася з крытыкай з боку яго ранейшых калегаў, частка з якіх у выніку ў 1925 г. стварыла ў Львове Украінскае нацыянальна-дэмакратычныя аб’яднанне. Пасля адмовы бальшавікоў ад палітыкі ўкраінізацыі і эскалацыі тэрору, калектывізацыі і Галадамору ва Украіне, ён быў зняты з падтрымкі СССР, застаючыся ва ўкраінскай палітычнай эміграцыі ў фактычнай ізаляцыі. Памёр у Берліне, у раёне Гермсдорф, быў пахаваны на берлінскім могілках св. Ядвігі, у незалежнай Украіне ягоны прах быў перанесены на Лычакаўскія могілкі ў Львове.