Яўген Сямёнавіч Карабкоў

Яўген Сямёнавіч Карабко́ў[1] (4 сакавіка 1923 — 5 верасня 1980[2]) — вучоны ў галіне пульманалогіі, таракальны хірург, доктар медыцынскіх навук (1970), прафесар (1973).

Яўген Сямёнавіч Карабкоў
Дата нараджэння 4 сакавіка 1923(1923-03-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 верасня 1980(1980-09-05) (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, таракальны хірург, пульманолаг
Навуковая сфера пульманалогія
Месца працы Беларускі навукова-даследчы інстытут туберкулёзу, Разанскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў вёсцы Сухары (сучасны аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года[3]. Удзельнік баявых дзеянняў на 3-м Украінскім фронце, вызвалення Венгрыі, Румыніі[3]. Ваяваў у складзе дэсантнай брыгады, у партызанах, трапляў у палон, быў зняволены ў канцэнтрацыйным лагеры ў горадзе Філах (Аўстрыя)[3]. У 1951 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1957—1958 гг. працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце туберкулёзу, з 1962 г. у Разанскім медыцынскім інстытуце і галоўны ўрач абласнога процітуберкулёзнага дыспансера (з 1963 г.), дзе ён стварыў курс туберкулёзу, затым кафедру інстытута і кіраваў ёй да 1980 года[3].

Памёр Я. С. Карабкоў 5 верасня 1980 г. Пахаваны ў Разані[2].

Навуковая дзейнасцьПравіць

Я. С. Карабкоў займаўся пытаннямі хірургічнага і хіміятэрапеўтычнага лячэння туберкулёзу лёгкіх, вывучэннем пабочнага ўплыву хімічных прэпаратаў на арганізм хворага.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць