Яўген Уладзіміравіч Красноў

беларускі футбаліст

Яўген Красноў (нар. 9 лютага 1998, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Віцебск».

Футбол
Яўген Красноў
Поўнае імя Яўген Уладзіміравіч Красноў
Нарадзіўся 9 лютага 1998(1998-02-09)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 68 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Нумар 20
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2018 Беларусь Дняпро (Магілёў) 8 (0)
2019—2020 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 10 (0)
2020— Беларусь Віцебск 91 (11)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 лютага 2024.

Малодшы брат Яўгена, Мікіта Красноў, таксама футбаліст.

Клубная кар’ера правіць

З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. У жніўні 2017 года разам з іншымі маладымі ігракамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магіляўчанамі[3].

У 2018 годзе стаў прыцягвацца і да асноўнага складу. Дэбютаваў у асноўнай камандзе магіляўчан 28 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць гомельскага «Лакаматыва» (2:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. 29 верасня 2018 года згуляў у сваім першым матчы ў Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Мінска» (0:4).

У лютым 2019 года, калі стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у сталічны клуб, але не падышоў і пазней далучыўся да «Іслачы», з якой у сакавіку 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт[4]. Спачатку рэгулярна прыцягваўся да асноўнай каманды, дзе часцей заставаўся на лаўцы запасных, часам з’яўляючыся на полі, а са жніўня 2019 года стаў выступаць толькі за дубль. У 2020 годзе зноў стаў прыцягваццца да асноўнай каманды, дзе часцей выхадзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных.

У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Іслач» і далучыўся да «Віцебска»[5]. У сезоне 2020 у складзе віцебскай каманды з’яўляўся на полі эпізадычна, а ў 2021 годзе замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[6]. У снежні 2023 года зноў падоўжыў пагадненне з клубам[7].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дняпро   24 1
2018 Д1 Дняпро   8 0
2019 Д1 Іслач   6 0
2020 (1) Д1 Іслач   4 0
2020 (2) Д1 Віцебск   4 0
2021 Д1 Віцебск   28 2
2022 Д1 Віцебск   29 2
2023 Д2 Віцебск   30 7

Крыніцы правіць