Ян Грыб

(Пасля перасылкі з Я. Грыб)

Ян Я́навіч Грыб (нар. 21 лістапада 1936, вёска Куршынавічы[2] Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі грамадскі дзеяч і пісьменнік. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Ян Грыб
Род дзейнасці паэт
Дата нараджэння 21 лістапада 1936(1936-11-21)[1] (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

У час Другой сусветнай вайны бацьку Яна Грыба расстралялі нацысцкія акупанты[3], і сям’я пераехала ў Пагарэльцы (цяпер у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці), дзе Ян Грыб скончыў сямігодку. Пасля вайны з’ехаў на заробкі ў Расію, скончыў чалябінскае рамесніцкае вучылішча. У 1956—1957 гадах быў курсантам, лётчыкам на Далёкім Усходзе. Камісаваны па стане здароўя[4].

У 1960 годзе прыехаў у Мінск. Скончыў фізічны факультэт БДУ. Працаваў на вытворчым аб’яднанні «Інтэграл», ПТВ «Электроніка», выкладчыкам у Мінскім каледжы электронікі, займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю.

Пасля выхаду на пенсію перасяліўся ў лясную хату ў Клыпаўшчыне пад Дзяржынскам, якую сам пабудаваў. Пражыў у ёй 15 гадоў.

Узначальвае мінскую Кастрычніцкую раду Таварыства беларускай мовы з часу ягонага ўтварэння.

У чэрвені 2020 года суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска (суддзя — Алена Жывіца) прысудзіў Яну Грыбу штраф у памеры 1080 беларускіх рублёў, за ўдзел у агітацыі кандыдата ў прэзідэнты С. Ціханоўскай[5].

Творчасць правіць

Друкаваўся ў перыёдыцы. У 2005 годзе выдаў зборнік вершаў «На сваёй зямлі».

Зноскі

  1. а б Беларуская Вікіпедыя (тарашкевіца) — 2004.
  2. Дзядуля з кійком, якога цягнулі некалькі амапаўцаў, расказаў, як уцёк з аўтазака. Грамадства. Наша Ніва (25 сакавіка 2017). Праверана 26 сакавіка 2017.(недаступная спасылка)
  3. Груздзіловіч, Алег. «Праз Лукашэнку я з нармальнага патрыёта стаў апантаным нацыяналістам». Гісторыя Яна Грыба, сымбаля мітынгаў за незалежнасьць. Суд. Радыё «Свабода» (23 студзеня 2020). Праверана 23 студзеня 2020.
  4. 83-гадовага паэта Яна Грыба аштрафавалі за ўдзел у пратэстах. Суд. Радыё «Свабода» (15 студзеня 2020). Праверана 15 студзеня 2020.
  5. Фотакор Яна Трусіла атрымала 13 сутак за сваю прафесійную дзейнасць. Новы Час (2 лістапада 2020). Праверана 25 студзеня 2021.

Спасылкі правіць