1-я Беларуская партызанская брыгада

1-я Беларуская партызанская брыгада — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Суражскага, Віцебскага і Гарадоцкага раёнаў Віцебскай вобласці Беларускай ССР.

1-я Беларуская партызанская брыгада
Гады існавання 8 красавіка 194226 кастрычніка 1943
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Дыслакацыя Віцебскі раён, Гарадоцкі раён, Суражскі раён, БССР
Войны Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Мінай Піліпавіч Шмыроў

Дзейнасць правіць

Створана 8 красавіка 1942 года паводле ўказання ЦК КП(б)Б на нарадзе камандавання атрадаў разам з прадстаўнікамі Паўночна-Заходняй аператыўнай групы ЦК КП(б)Б і СНК Беларускай ССР, Віцебскага абкама КП(б)Б і аблвыканкама, 4-й ударнай арміі Калінінскага фронту на базе асобна дзейных атрадаў М. П. Шмырова, А. П. Дзіка (пазней — А. Дз. Гурко), Д. Ф. Райцава і М. Ф. Біруліна. У красавіку ў брыгадзе створаны атрад С. Ц. Шпакава (камандзір С. Ц. Шпакаў, камісар П. А. Буруноў), у верасні 1942 года рассеяны, частка партызан уключана ў іншыя атрады. У чэрвені ў складзе брыгады створаны партызанскі атрад Буеўскі. У маі 1942 года з брыгады вылучана каля 150 партызан для развіцця партызанскага руху ў Полацкім раёне, у ліпені — 200 партызан для фарміравання Беларускай партызанскай дыверсійнай брыгады імя У. І. Леніна, у верасні — 50 партызан для папаўнення рэйдавага атрада «Баявы» пад камандаваннем А. К. Флегантава. У верасні 1942 года паводле рашэння ЦК КП(б)Б з брыгады вылучаны атрад Д. Ф. Райцава, на базе якога разгорнута партызанская брыгада імя Чырванасцяжнага Ленінскага камсамола, у лютым 1943 года — атрад М. Ф. Біруліна, на базе якога створана 1-я Віцебская партызанская брыгада. У кастрычніку 1942 года ў брыгадзе сфарміраваны атрад Дз. Я. Воранава (пазней — А. П. Дзіка), у сакавіку 1943 года — атрады І. І. Жаваранкава і М. П. Машкова. У ліпені з брыгады вылучаны атрад А. Дз. Гурко (былы А. П. Дзіка), пазней разгорнуты ў 1-ю Беларускую партызанскую брыгаду (2-га складу).

У першай палове 1942 года партызаны разам з часцямі РСЧА вызвалілі тэрыторыю на мяжы СуражВіцебскУсвяты, якая ўвайшла ў Суражскую партызанскую зону. Па заданні Паўночна-Заходняй аператыўнай групы ЦК КП(б)Б ахоўвалі і абаранялі паўднёвыя рубяжы зоны, разрыў лініі нямецкага фронту паміж Веліжам і Усвятамі («Віцебскія вароты»), забяспечвалі шляхі зносін праз «вароты» ў нямецкі тыл, фарміравалі групы і атрады, пасылалі іх у глыбокую разведку і для наладжвання сувязі з партызанскімі атрадамі іншых раёнаў і абласцей. У сакавіку, чэрвені і снежні 1942 годзе перашкодзілі нямецкім войскам уварвацца ў партызанскую зону, адбілі карныя аперацыі.

Камандзіры правіць

  • М. П. Шмыроў (красавік — лістапад 1942)
  • Я. З. Захараў (лістапад 1942 — кастрычнік 1943)

Камісары правіць

  • Р. У. Шкрэда (красавік — жнівень 1942)
  • Ц. Р. Кавалеўскі (жнівень — кастрычнік 1942)
  • Р. У. Шкрэда (лістапад 1942 — жнівень 1943)
  • Ц. Р. Кавалеўскі (жнівень — кастрычнік 1943)

Начальнікі штаба правіць

  • Я. З. Захараў (красавік — кастрычнік 1942)
  • І. І. Панчошны (кастрычнік 1942 — сакавік 1943)
  • М. С. Емяльянаў (сакавік — верасень 1943)
  • М. С. Золін (верасень — кастрычнік 1943)