1-я Віцебская партызанская брыгада (2-га складу)
1-я Віцебская партызанская брыгада (2-га складу) — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1943 года на базе атрадаў, якія былі ў маі вылучаны з 1-й Віцебскай партызанскай брыгады. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бешанковіцкага, Чашніцкага і Смаргонскага раёнаў. Брыгада (574 партызаны) 27 чэрвеня (3-і і 5-ы атрады) і 2 ліпеня (2-і, 4-ы, 6-ы другога складу і штаб брыгады) 1944 года злучыліся з Чырвонай Арміяй.
1-я Віцебская партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 574 партызаны |
Дыслакацыя | Бешанковіцкі, Чашніцкі, Смаргонскі раёны |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | П. З. Патапенка |
Склад
правіцьБрыгада была створана на базе 3-га (пазней 4-га)[1], 5-га, 6-га П. З. Патапенкі атрадаў, вылучаных 1-й Віцебскай брыгадай. 6-ы атрад быў расфарміраваны ў канцы кастрычніка 1943 года і на яго базе былі арганізаваны атрады 1-ы, 2-і і 3-і. У сакавіку 1944 года быў арганізаваны новы 6-ы атрад[1].
Камандаванне
правіцьКамандзір
правіць- П. З. Патапенка
Камісар
правіць- В. М. Казлоўскі
Начальнік штаба
правіць- І. А. Цімошчанка
Гісторыя
правіцьПартызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Маладзечна — Вільнюс, Маладзечна — Полацк. Наносілі ўдары па гарнізонах і апорных пунктах праціўніка, у тым ліку ў кастрычніку 1943 года ў вёсцы Дуброва Чашніцкага раёна, у сакавіку 1944 года ў вёсцы Прыветак Сенненскага раёна. У маі 1944 года брыгада была перадыслацыравана ў Смаргонскі раён Вілейскай вобласці. У чэрвені 1944 года ў час наступлення Чырвонай Арміі падарвалі больш за 600 рэек на чыгуначным участку Солы — Смаргонь, некалькі мастоў на шашэйных і грунтавых дарогах, разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Гервяты Астравецкага раёна.
Памяць
правіцьУ 1975 годзе каля вёскі Доўгае Бешанковіцкага раёна ў гонар партызанскага атрада П. З. Патапенкі была пастаўлена стэла.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.