1-я Смаленская партызанская брыгада

Партызанская брыгада на тэрыторыі РСФСР і БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

1-я Смаленская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1942 года ў Смаленскай вобласці. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Духаўшчынскага і Руднянскага раёнаў Смаленскай вобласці, Сенненскага, Талачынскага, Чашніцкага, Лепельскага, Халопеніцкага і Крупскага раёнаў БССР. 26 чэрвеня брыгада (390 партызан, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

1-я Смаленская партызанская брыгада
Гады існавання 1942—1944
Краіна
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 390 партызан (26 чэрвеня 1944)
Дыслакацыя Духаўшчынскі і Руднянскі раёны Смаленскай вобласці, Сенненскі, Талачынскі, Чашніцкі, Лепельскі, Халопеніцкі і Крупскі раёны БССР
Войны Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры
  • Ф. Я. Апрэтаў (загінуў);
  • А. І. Яўстратаў;
  • М. П. Пятровічаў;
  • У. І. Цалішчэўскі

Брыгада была створана ў Смаленскай воласці пад назвай 1-ы батальён. У маі 1942 года батальён быў перайменаваны ў 1-ю партызанскую брыгаду. У чэрвені частка атрадаў была вылучана для арганізацыі 3-й партызанскай брыгады. У кастрычніку — лістападзе 1942 у час карнай нямецкай экспедыцыі частка атрадаў брыгады была рассеяна, астатнія ў канцы лістапада выйшлі ў савецкі тыл, дзе брыгада была створана нанава. У лютым 1943 года брыгада (134 партызаны) прыбыла ў нямецкі тыл, са жніўня таго ж года дзейнічала на тэрыторыі Віцебскай вобласці, падначальвалася БШПР. На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

  • 1-ы атрад;
  • 2-і атрад (другога складу);
  • 3-і атрад;
  • 4-ы атрад;
  • 5-ы атрад;
  • 6-ы атрад.

Камандаванне

правіць

Камандзіры

правіць
  • Ф. Я. Апрэтаў (загінуў);
  • А. І. Яўстратаў;
  • М. П. Пятровічаў;
  • У. І. Цалішчэўскі.

Камісары

правіць

Начальнікі штаба

правіць
  • А. І. Яўстратаў;
  • Дз. М. Несцераў (выконваў абавязкі);
  • А. В. Прусакоў (выконваў абавязкі);
  • С. Дз. Жылін.

Гісторыя

правіць

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках СмаленскВіцебск, Віцебск — Орша, Смаленск — Орша і на шашэйных дарогах. У жніўні — лістападзе 1942 года вялі баі з карнікамі ў Духаўшчынскім раёне, нападалі на гарнізоны ў вёсцы Карабанава і пасёлку Галынкі Руднянскага раёна Смаленскай вобласці (люты 1943), у вёсцы Вадапоева Бешанковіцкага (кастрычнік 1943), Старая Пярэсіка (лістапад 1943) і Чараёўка (сакавік 1944) Халопеніцкага, Забор’е Лепельскага (люты 1944) раёнаў. У красавіку — чэрвені 1944 года вялі баі супраць карнікаў у раёне шашы ЛепельБарысаў. У час наступлення Чырвонай Арміі аднавілі 6 мастоў на дарозе ЛукомльВялікія Хальнявічы.

Зноскі

Літаратура

правіць