Духаўшчынскі раён
Духаўшчы́нскі раён (руск.: Духовщинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Духаўшчына.
Духаўшчынскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
руск.: Духовщинский район | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1929 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
Тэлефонны код | 48166 | ||||
Код аўтам. нумароў | 67 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьПлошча раёна — 2610 км².
Тэрытарыяльна раён мяжуе: на поўначы з Цвярской вобласцю, на захадзе з Дзямідаўскім раёнам, на паўднёвым захадзе са Смаленскім раёнам, на поўдні з Кардымаўскім раёнам, на паўднёвым усходзе з Ярцаўскім раёнам, на ўсходзе з Холм-Жыркоўскім раёнам Смаленскай вобласці.
Вялікую частку раёна займае Духаўшчынскае ўзвышша, якое з’яўляецца водападзелам басейнаў рэк Дзвіны і Дняпра. На тэрыторыі раёна знаходзяцца вытокі рэчак Дражня і Хмосць. У паўночнай частцы рэльеф паніжаецца і тут месцяцца найбуйнейшыя балоты вобласці: Свіцкі і Вярвіскі мох. Азёры: Вяліста і Махнач.
Глебы ў раёне дзярнова-падзолістыя, на поўначы і ў цэнтральнай частцы — сярэдне- і сільнападзолістыя. Лясы займаюць 54,2 % тэрыторыі.
На тэрыторыі раёна знаходзіцца частка нацыянальнага парку Смаленскае паазер’е, з унікальнымі азёрамі і карэннымі лясамі.
Гісторыя
правіцьДухаўшчынскі (тады — Духаўскі) павет быў утвораны ў 1777 годзе ўа выніку пераносу павятовага цэнтра з сяла Касплі ў Духаўшчыну. У існым выглядзе раён утвораны ў 1929 годзе на тэрыторыі былых Духаўшчынскага і Парэцкага паветаў.
Дэмаграфія
правіцьКолькасць насельніцтва — 17 тыс. чалавек (2008).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
правіцьУ раёне маецца 2 гарадскія і 6 сельскіх паселішчаў:
Гарадскія паселішчы
Сельскія паселішчы
Транспарт
правіцьЧыгуначная лінія Смаленск — Сошна (Азёрны) і далей да чыгуначнай лініі Масква — Рыга (злучаюцца ў Цвярской вобласці). Паралельна яе аўтадарога Р136 Смаленск — Нялідава.
Вядомыя асобы
правіць- Іван Трафімавіч Панчанка (1928—2005) — беларускі пісьменнік, журналіст.
- Мікалай Капітонавіч Сцепаненкаў (нар. 1925) — вучоны ў галіне педагогікі, доктар педагагічных навук[2].
Зноскі
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsx — Росстат, 2024.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 307. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Духаўшчынскі раён
- Духаўшчынскі раён на Radzima.org