11-я Быхаўская партызанская брыгада
11-я Быхаўская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў красавіку 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Клічаўскага, Быхаўскага, Кіраўскага і Рагачоўскага раёнаў. У ліпені 1943 года брыгада (каля 1980 партызан, 4 атрады) была пераўтворана ў Быхаўскую ваенна-аператыўную групу.
11-я Быхаўская партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1943 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Магілёўскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | каля 1980 партызан (ліпень 1943 года) |
Дыслакацыя | Клічаўскі, Быхаўскі раён, Кіраўскі і Рагачоўскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Фядот Пракопавіч Падалян |
Склад
правіцьБрыгада была створана на базе 425-га і 810-га атрадаў, у яе склад таксама ўваходзілі 225-ы і 435-ы атрады.
Камандаванне
правіцьКамандзір
правіцьНачальнікі штаба
правіць- М. Г. Кісялёў;
- І. П. Федзячэнка.
Гісторыя
правіцьПартызаны наносілі ўдары на чыгуначным участку Быхаў — Рагачоў: 6 ліпеня 1943 года на ўчастку Тошчыца — 15-ы раз’езд разабралі 400 метраў чыгуначнага пуці, падарвалі 90 рэек, за 4 кіламетры ад станцыі Тошчыца разбурылі мост. У красавіку — чэрвені 1943 года падарвалі 14 эшалонаў, 4 масты на чыгунцы, шашэйных, грунтавых дарогах. У баях па ачышчэнню раёна дыслакацыі ад нямецкіх войск знішчылі 22 аўтамашыны, 11 гармат, разбілі 2 гарнізоны.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.