13-ы ўланскі полк (паўстанне 1830—1831 гадоў)

13-ы ўланскі полк (літоўскі) — кавалерыйская вайсковая адзінка, сфарміраваная падчас паўстання 1830—1831 гадоў.

Жаўнер палка

Гісторыя правіць

Сфарміраваны ў траўні 1831 года падчас уторгнення польскага экспедыцыйнага корпуса на тэрыторыі былога ВКЛ на базе 3-га швадрона на часткі 3-га палка польскіх уланаў Каралеўства Польскага. У склад новаўтворанага палка ўвайшоў таксама шэраг атрадаў літоўскіх паўстанцаў. Камандзір — ветэран напалеонаўскіх войнаў палкоўнік Алаіз Яновіч.

Полк прымаў удзел у шасці сражэннях на тэрыторіі Літвы і трох на тэрыторыі Польшчы:

Менавіта па ўланам 13-га палка рускія войскі зладзілі апошнія стрэлы паўстання каля мястэчка Ксентэ, калі рэшткі паўстанцкай арміі адступалі ў Прусію, дзе неўзабаве былі інтэрніраваны.

Кавалеры ордэна Virtuti Militari правіць

  1. Палкоўнік Алаіз Яновіч — Кавалерскі Крыж (17 верасня)
  2. Лекар Генрык Шантройль — Залаты Крыж (19 жніўня 1831)
  3. Маёр Маўрыцый Прозар — Залаты Крыж (31 жніўня 1831)
  4. Капітан Юзаф Фалькоўскі — Залаты Крыж (30 жніўня 1831)
  5. Капітан Юзаф Васілеўскі — Залаты Крыж (30 жніўня 1831)
  6. Паручнік Напалеон Бярэцкі — Залаты Крыж (30 жніўня 1831)
  7. Падпаручнік Юзаф Барчынскі — Залаты Крыж (30 жніўня 1831)
  8. Падпаручнік Антоні Міхалоўскі — Залаты Крыж (30 жніўня 1831)
  9. Падпаручнік Антоні Нідэцкі — Залаты Крыж (30 жніўня 1831)
  10. Падпаручнік Ян Малінскі — Залаты Крыж (30 жніўня 1831)
  11. Падафіцэр Блажэй Кракавяк — Срэбны Крыж (30 жніўня 1831)
  12. Падафіцэр Марцін Івінскі — Срэбны Крыж (30 жніўня 1831)
  13. Жаўнер Тамаш Лапчынскі — Срэбны Крыж (30 жніўня 1831)
  14. Жаўнер Васіль Вросяк — Срэбны Крыж (30 жніўня 1831)

Агулам полк атрымаў 14 крыжоў, у тым ліку 1 кавалерскі, 9 залатых і 4 срэбных.

Строй правіць

Уланы 13-га палка малі абмундзіраванне, аналагічнае 3-му уланскаму палку, з адрозненнем у дэталях (напрыклад ужыванне гербу Пагоня замеcт польскага арла). Сукно мундзіра — гранатовае (цемна-сіняе), прыборнае сукно — жоўтае. Кватэра (верхняя частка) рагатыўкі жоўтага колеру. Гузікі белага металу з лічбай 13. Прапарцы на піках жоўта-белыя.

Коні правіць

У 3-м швадроне 3-га палка коні былі рыжай масці, маглі мець адрозныя ад асноўнага колеру т.зв. «зорку», праточыны і «шкарпэткі».

Літаратура правіць