Ястраб-цецяроўнік

(Пасля перасылкі з Accipiter gentilis)

Ястраб-цецяроўнік (Accipiter gentilis), або ястраб вялікі — драпежная птушка роду ястрабаў сямейства ястрабіных, шырока распаўсюджаная ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Амерыцы.

Ястраб-цецяроўнік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Accipiter gentilis Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175300
NCBI  8957
EOL  1049024
FW  94494
Accipiter gentilis

Апісанне правіць

Самы буйны від роду ястрабаў. Самцы звычайна важаць 630—1100 г, іх даўжыня складае ў сярэднім 55 см, размах крылаў вагаецца ў межах 98-104 см. Самкі трохі буйнейшыя, важаць 860—1600 г, ў даўжыню каля 61 см, размах крылаў 105—115 см. Усе ястрабы, уключаючы і цецяроўніка, маюць характэрныя белыя палосы пёраў над вачыма, што стварае ўражанне белых броваў. У цецяроўнікаў яны больш шырокія і доўгія, чым у іншых прадстаўнікоў роду, і амаль сыходзяцца на патыліцы. Колер вачэй у дарослых асобін чырвоны ці чырвона-карычневы, у маладых асобін ярка-жоўты.

Афарбоўка як у самцоў, так і ў самак — ад сінявата-шэрай да чорнай. Спіна, галава і покрыўныя пёры крылаў звычайна больш цёмныя; ніжняя частка светлая з выразнай шэрай папярочнай рабізной. Хвост светла-шэры, з трыма або чатырма цёмнымі палосамі. У маладых ястрабаў афарбоўка прыкметна адрозніваецца ад дарослых асобін: іх верхняя частка, галава і знешняя частка крылаў карычневыя, грудка белая з вертыкальнымі карычневымі палоскамі.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць