Agonis — эндэмічны для Заходняй Аўстраліі род вечназялёных кветкавых раслін сямейства Myrtaceae. Частка відаў, якія раней адносілі да гэтага роду, цяпер уваходзяць у род Taxandria[3].

Agonis

Agonis flexuosa, галінка квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Agonis (DC.) Sweet (1830), nom. cons.

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  106025
EOL  48483
GRIN  g:307
IPNI  94523-3

Батанічнае апісанне

правіць

Прадстаўнікі віду Agonis flexuosa вырастаюць да памераў невялікіх дрэў, астатнія віды — высокія кусты.

Кветкі белыя, 5-мерныя, сядзячыя, сабраны ў пазухавыя, больш ці менш шарападобныя суквецці. Тычынак 15-30, па 3-6 насупраць кожнага пялёстка. Завязь ніжняя, 3-гнёздавая; семязавязяў па 3-7 (14) на гняздо, прамых; слупок кароткі, у ямцы; рыльца ад галоўчатага да шчыткападобнага. Плады сухія, дравяністыя, лакуліцыдна раскрываюцца. Насенін па 1-2 у гняздзе, ад вузкаэліптычных да зваротнаяйкападобных, сціснутыя; зародак прамы або злёгку выгнуты.

Паводле інфармацыі базы даных The Plant List, род уключае пяць відаў:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Wheeler J. R., Marchant N. G. A revision of the Western Australian genus Agonis (Myrtaceae) and two new segregate genera Taxandria and Paragonis(англ.) // Nuytsia: Western Australia's Journal of Systematics Botany. — South Perth, Western Australia: Department of Environment and Conservation, 2007. — Т. 16. — № 2. — С. 393–433. — ISSN 0085-4417.(недаступная спасылка)
  4. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Agonis (DC.) Sweet (англ.)

Літаратура

правіць
  • Wilson P. G. Agonis // The Families and Genera of Vascular Plants : [англ.] : in 15 vol. / ed. K. Kubitzki. — Berlin [etc.] : Springer, 2011. — Vol. 10 : Flowering Plants. Eudicots : Sapindales, Cucurbitales, Myrtaceae / ed. K. Kubitzki. — P. 260—261. — X, 436 p. — ISBN 978-3-642-14396-0. — doi:10.1007/978-3-642-14397-7.