Animal Crossing: New Horizons

камп’ютарная гульня 2020 года

«Animal Crossing: New Horizons»відэагульня ў жанры сімулятара жыцця[en], распрацаваная «Nintendo EPD[en]» і выдадзеная «Nintendo» для гульнявых прыставак «Nintendo Switch» і «Nintendo Switch Lite[en]» 20 сакавіка 2020 года. Гэта пятая гульня ў серыі «Animal Crossing[en]».

Animal Crossing: New Horizons
Распрацоўшчык Nintendo Entertainment Planning & Development[d]
Выдавец Nintendo
Частка серыі Animal Crossing[d]
Дата анонсу 13 верасня 2018[1]
Дата выпуску 20 сакавіка 2020
Апошняя версія
  • 2.0.6 (14 лістапада 2022)[2]
Жанр сімулятар жыцця[d]
Стваральнікі
Прадзюсар
Кампазітары
Тэхнічныя даныя
Платформа Nintendo Switch
Гульнявы рухавічок LunchPack[d]
Рэжымы гульні аднакарыстальніцкая гульня і шматкарыстальніцкая гульня
Мовы інтэрфейсу японская мова, англійская, нямецкая, французская, іспанская, італьянская мова, кітайская мова, нідэрландская, карэйская і руская
Носьбіты гульнявы картрыдж, лічбавае распаўсюджванне[d] і лічбавая спампоўка[d]
Кіраванне геймпад
Афіцыйны сайт (яп.)
Афіцыйны сайт (англ.)

У дадзенай гульні кіраваны гульцом персанаж пераязджае на бязлюдны востраў пасля пакупкі пакета паслуг у Тома Нука[en]. Даследуючы востраў у рэальным часе, гулец можа ўладкоўваць яго, здабываць прадметы, рэсурсы, лавіць жыўнасць, вырошчваць расліны, мець зносіны з антрапаморфнымі жывёламі, і іншае.

«New Horizons» стваралася яшчэ з 2012 года. Распрацоўшчыкі жадалі ўвесці шэраг інавацыйных элементаў, якія адсутнічалі раней у асноўных гульнях серыі «Animal Crossing», сярод іх, напрыклад, механіка крафта, якая дазваляе ствараць прадметы з розных матэрыялаў, ці інструменты тэрафармавання[en], якія дазваляюць ствараць узвышшы і рэкі, змяняючы форму выспы. У той жа час базавы гульнявы ​​працэс, персанажы і мастацкая стылістыка засталіся ў цэлым падобнымі да папярэдніх гульняў серыі. Гульня распрацоўвалася так, каб даць гульцу найбольшую свабоду для творчага самавыяўлення. Музычнае суправаджэнне напісаў Кадзумі Тотака Kazumi[en].

«New Horizons» стала камерцыйна паспяховай гульнёй і была высока ацэнена крытыкамі. Яна ўвайшла ў спісы бэстсэлераў у шэрагу краін Захаду і Далёкага Усходу і стала 13 самай прадаванай відэагульнёй у гісторыі[en]. Яе продажы штучна стрымліваліся ў Кітаі. Поспех гульні часта тлумачаць тым, што яе выхад прыйшоўся на пандэмію COVID-19, калі многія гульцы былі вымушаны заставацца дома з-за каранцінных мер. Асноўная гульнявая аўдыторыя «New Horizons» складаецца з жанчын і мужчын у роўнай ступені. Іх узрост часцей за ўсё вар’іруецца ад 20 да 30 гадоў, нягледзячы на ​​распаўсюджанае меркаванне, што дадзеная гульня прызначана для дзяцей.

Крытыкі хвалілі «New Horizons» за яе эскапісцкую[en] прыроду, разнастайны гульнявы ​​працэс, высокі ўзровень наладжвальнасці і прыемную графіку, хоць і заўважылі, што гульня патрабуе шмат часу і цярпення. «New Horizons» атрымала шэраг прэмій і ўзнагарод.

Зноскі правіць

Спасылкі правіць