Чырвонаваллёвы свірстун

(Пасля перасылкі з Anthus cervinus)

Чырвонаваллёвы свірстун, конік чырвонаваллёвы (Anthus cervinus) — від птушак з сямейства сітаўкавых.

Чырвонаваллёвы свірстун
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anthus cervinus Pallas, 1811

Арэал
выява

     Толькі гняздуе      Маршруты міграцыі

     Раёны міграцыі
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  178498
NCBI  45805
EOL  45511052

Апісанне

правіць

Даўжыня цела 15-16 см, размах крылаў 25-27 см. У гнездавы перыяд горла і грудзі ў самца і самкі ржавага колеру. У іншы час падобны да ляснога, плямістага, сібірскага і лугавога свірстуноў, але надхвосце ў цёмныя плямкі. Добра бачныя светлыя «вусы». Спіна бледна-жаўтавата-бурая з цёмнымі плямкамі. Брушка глініста-вохрыстае. У самак апярэнне на горле, валлі і грудзях мае чырванаватае адценне.

Голас: «ціп-ціп-ціп-сі-сі», падобна, як у лугавога свірстуна, позыў «сціі-ціі» або «ційу», больш падобны да голасу стрынаткі-чаротаўкі, чым іншых відаў свірстуноў.

Пашырэнне

правіць

Гнездавы арэал ахоплівае крайнюю частка Паўночнай Палеарктыкі ад Скандынаўскага п-ва да Чукоткі і п-аў Севард  (англ.) на Алясцы. Насяляе забалочаную тайгу з групамі кустоў або вялікія па плошчы тарфянікі, парослыя асакой і карлікавымі дрэвамі; пад час пералётаў — вільготныя адкрытыя тэрыторыі (лугі, асаковыя зараснікі і інш.).

Месца зімовак: трапічная Афрыка, Паўднёвая Азія, Філіпіны, Малайскі архіпелаг і Сундайскія а-вы, ціхаакіянскае ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі да Каліфарнійскага заліва, а таксама ў Iталіі, Грэцыі, на поўдні Турцыі, Блізкім Усходзе і ў Егіпце.

Зрэдку пад час транзітных міграцый пралятае над Еўропай (адзначаўся ў Беларусі, Літве, Польшчы, Латвіі, Албаніі, Германіі, Галандыі, Iрландыі, Вялікабрытаніі, на Гебрыдскіх а-вах).

Асаблвасці біялогіі

правіць

Гняздо ладзіць на зямлі ў ямцы з утаптаных леташніх раслін, каля асновы купіны(звычайна на яе паўднёвым або паўднёва-ўсходнім баку) пад прыкрыццем травяністай расліннасці або куста. Прыкрыцце часта ўтварае зверху дах. Няшчыльная аснова з карэньчыкаў, моху, сухой травы, валосся, часам пер’я. Дыяметр гнязда 5-7 см, вышыня 6-9 см.

Яйкі (5-6, часам 4-7) падоўжаныя або крыху эліптычныя, афарбоўка зменлівая. Часцей за ўсё блакітна-шэрыя або аліўкава-шэрыя, пясчана-шэрыя, ружаватыя з густымі шэрымі, карычневымі або чырвона-карычневымі крапінкамі і плямкамі. Могуць быць чорныя воласападобныя рысачкі. Памеры 19 х 14 мм.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць