Лугавы свірстун, конік лугавы (Anthus pratensis) — від птушак з сямейства сітаўкавых.

Лугавы свірстун
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anthus pratensis Linnaeus, 1758

Арэал
выява

     Толькі гняздуе      Круглы год      Маршруты міграцыі

     Раёны міграцыі
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  178497
NCBI  45803
EOL  45513742
FW  368921

Апісанне

правіць

Даўжыня цела 14-15 см, размах крылаў 22-25 см. Аліўкава-карычневы, цела ў густыя рыскі, грудзі і бакі белаватыя. Кіпцюр задняга пальца доўгі і крыху загнуты. Вельмі падобны да ляснога свірстуна, а таксама плямістага, сібірскага і чырвонаваллёвага свірстуноў. Адрозніваецца голасам: ён не вельмі гучны пад час хвалістага палёту: «ціп-ціп-ціп-сі-сі-сі» — спачатку хутчэй, у другой частцы больш павольна. Позыў «іт-іт, іст», асцерагае далікатным, некалькі разоў паўтараемым «еіп».

Пашырэнне

правіць

Гнездавы арэал: Еўропа, акрамя паўднёвай часткі, Ісландыя, паўднёвае узбярэжжа Грэнландыі, паўночны захад Азіі (да р. Об). ізаляваныя папуляцыі ў гарах Грузіі і Арменіі. На Беларусі звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Насяляе лугі (асабліва часта ў рачных далінах), а таксама рознага тыпу адкрытыя тэрыторыі, парослыя травяністай расліннасцю, часам нізкімі дрэвамі. На поўначы — мохавую тундру з каменнем і балотамі, лясы з карлікавай бярозы, у гарах — пашы і лугі.

Месца зімовак: Заходняя і Паўднёвая Еўропа (Міжземнамор’е), Малая Азія, Каўказ, Блізкі Усход, Іран, Туркменія, Паўночная Афрыка. Заходнееўрапейскія і каўказскія папуляцыі аселыя.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Корміцца насякомымі, дробнымі павукамі, малюскамі, насеннем травяністых раслін.

Гняздо ладзіць на зямлі каля асновы купіны траў, часта па краях равоў, з тонкай і сухой травы ці іншага расліннага матэрыялу, у высцілцы дробныя сухія травы і невялікая колькасць валосся, дыяметр — 7-10,5 см.

Яйкі (4-6, часам 3-7) крыху падоўжаныя, шаравата-зеленаватыя або шэра-белыя, карычневыя ці чырванаватыя, звычайна амаль цалкам пакрытыя шэра-карычневымі або карычневымі густымі і дробнымі плямкамі ці мазкамі. Памеры: 19 х 14,5 мм.

Падвіды

правіць
  • A. p. pratensis — Грэнландыя, большая частка Усходняй Еўропы да р. Об, папуляцыi ў Грузіі і Арменіі;
  • A. p. whistleri (A. p. theresae) — Ірландыя і захад Шатландыі.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць