Bedellia somnulentella — від лускакрылых насякомых сямейства Bedelliidae.

Bedellia somnulentella
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bedellia somnulentella


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  753282
EOL  958332

Апісанне правіць

 
Лісце батата, пашкоджанае лічынкамі Bedellia somnulentella

Размах крылаў імага - 8-10 мм. Вусень даўжынёй да 10 мм, зялёнага колеру з 3 чырвонымі палоскамі.

Распаўсюджанне правіць

Даволі распаўсюджаны від. Сустракаецца ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі і Акіяніі.

Спосаб жыцця правіць

Лічынкі харчуюцца лісцем такіх відаў, як Calystegia pubescens, павой агарожны (Calystegia sepium), Convolvulus althaeoides}}, бярозка палявая (Convolvulus arvensis), Convolvulus siculus, бярозка трохкаляровая (Convolvulus tricolor), батат (Ipomoea batatas) і іпамея пурпуровая (Ipomoea purpurea). Яны мінуюць лісце расліны-гаспадара. Шахта пачынаецца як вузкі звілісты калідор з цэнтральнай лініяй. Пазней лічынкі пакідаюць шахту і харчуюцца звонку. Акукленне адбываецца па-за лісцем. Кукалка мацуецца да расліны без кокана.

Зноскі

Спасылкі правіць