Іпамея пурпуровая

від раслін

Іпаме́я пурпуровая[3] (Ipomoea purpurea) — кветкавая расліна роду Іпамея (Ipomoea) сямейства Бярозкавыя (Convolvulaceae).

Іпамея пурпуровая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ipomoea purpurea (L.) Roth (1787)


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30789
NCBI  4121
EOL  580944
IPNI  30043043-2
TPL  tro-8500061

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі У. Кёртыса «Curtis’s Botanical Magazine», 1787
 
Агульны выгляд расліны

Аднагадовая ліяна з павойным апушаным сцяблом даўжынёй да 3 метраў і болей[4]. Лісце простае, шырокае, авальнай або сэрцападобнай формы з вострай верхавінкай, на доўгіх чаранках, чаргаванае па даўжыні сцябла. Кветкі звычайна адзіночныя, буйныя, да 5 і болей[5] сантыметраў у дыяметры. Вяночак пурпуровы, ружовы, блакітны або амаль белы, з плямамі і палоскамі розных адценняў. Песцік з 2—3-паасобным рыльцам[4]. Плод — сухая каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана ва ўмераных тропіках Амерыкі. Заносны від у іншых рэгіёнах. Вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны. Месцамі расце як пустазелле. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[5]. На тэрыторыі Беларусі цвіце з чэрвеня па верасень[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б БелЭн 1998.
  4. а б ДР СССР 1986.
  5. а б Ипомея пурпурная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

  • Іпаме́я // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 300. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Род Ипомея — Ipomoea L. // Декоративные растения СССР (руск.) / Б. Н. Головкин, Л. А. Китаева, Э. П. Немченко. — М.: Мысль, 1986. — С. 227—228. — 320 с. — (Справочники-определители географа и путешественника). — 100 000 экз.
  • Маевский П. Ф. Ipomoea L. — Ипомея // Флора средней полосы европейской части России. — 11-е исправл. и дополн. изд. — М. : Тов-во научных изданий КМК, 2014. — С. 387—388. — 635 с. — 2000 экз. — ISBN 978-5-87317-958-9. (руск.)

Спасылкі правіць