Бадан таўсталісты
Бада́н таўсталісты[3][4] (Bergenia crassifolia) — від кветкавых раслін роду Бадан (Bergenia) сямейства Каменяломнікавыя (Saxifragales).
Бадан таўсталісты | ||||||||||||||||
![]() | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне Правіць
Шматгадовая травяністая расліна з доўгім наземным паўзучым мясістым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, вышынёй да 50 см, голае, ружова-чырвонага колеру. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, буйное, скурыстае, простае, суцэльнае, на чаранках. Лісце захоўваецца на зіму, увосень і ранняй вясной мае бэзава-чырвоны колер. Кветкі з пяццю пялёсткамі, белага або чырвонага колеру з адценнямі, па 20—40 у мяцёльчата-шчыткападобных суквеццях. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія Правіць
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Азіі (Сібір, Казахстан, Прымор’е, Кітай, Карэйскі паўвостраў). Мезафіт і мезатроф. Святлолюбівая расліна, аднак добра пераносіць цень. Расце на камяністых россыпах, скалах, у хвойных і драбналістых лясах і на ўзлесках, горных і тундравых лугах, у горнай тундры. Размнажаецца дзяленнем карэнішча, радзей — насеннем.
Гаспадарчае значэнне Правіць
Лекавая, дэкаратыўная, дубільная і фарбавальная (мае танін) расліна. Вырошчваецца ў парках і садах. Карэнішча і лісце (пасля апрацоўкі) выкарыстоўваюцца ў ежу.
Сінонімы Правіць
Паводле сайта The Plant List:
- Bergenia biflora var. hawortiana (Ser.) Engl.
- Bergenia bifolia Moench
- Bergenia cordifolia (Haw.) Sternb.
- Bergenia coreana Nakai
- Bergenia crassifolia var. cordifolia (Haw.) Boriss.
- Bergenia crassifolia var. sajanensis Stepanov
- Bergenia media (Haw.) Engl.
- Saxifraga cordifolia Haw.
- Saxifraga crassifolia L.
- Saxifraga crassifolia var. elliptica Ledeb.
- Saxifraga crassifolia var. obovata Ser.
- Saxifraga crassifolia var. pauciflora Ser.
Падвід: Bergenia crassifolia var. pacifica (Kom.) Kom. ex Nekr.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 23. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура Правіць
- Бадан // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 211.
- Род 705. Бадан — Bergenia Moench // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома С. В. Юзепчук. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1939. — Т. IX. — С. 137. — 540 + XIX с. — 5 200 экз.
- Бадан // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 49. — 563 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі Правіць
- Бадан толстолистный — Bergenia crassifolia: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)