Бла́зія маленькая (Blasia pusilla) — від пячоначных імхоў, адзіны вядомы прадстаўнік рода.
Блазія маленькая |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Blasia pusilla L. 1753
|
Сінонімы |
---|
- Biagia pusilla (Linnaeus 1753) Trevisan 1877
- Blasia funckii Corda 1832
- Blasia germanica Corda 1832
- Blasia hookeri Corda 1832
- Blasia immersa Dumortier 1831
- Blasia semilibera Dumortier 1831
- Jungermannia biloba Swartz 1803
- Jungermannia blasia Hooker 1816
|
|
Двухдомная расліна. Утварае зялёныя або жаўтавата-зялёныя разеткі дыяметрам 3—4 см. Слаявіна шматслаёвая з рызоідамі, вілаватаразгалінаваная з лістападобнымі лопасцямі, па краях якіх размешчаны ліставатыя вушкі з калоніямі сіне-зялёных водарасцей. Каробачка авальная, чырвона-бурая, на ножцы 2—3 см даўжынёй. Зверху па слаявіне вывадковыя колбачкі і гаметангіі (полавыя органы).
Пашырана пераважна ва ўмераных шыротах Паўночнага паўшар’я, сустракаецца ад Арктыкі да лясной паласы. На Беларусі трапляецца ўсюды на вільготнай глебе, каля дарог, у канавах, кар’ерах. Піянер глебавых агаленняў і грунту.
Зноскі
- Блазия крошечная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)