Баравік

(Пасля перасылкі з Boletus edulis)

Бараві́к, Белы грыб, Праўдзівы грыб, Шчыры грыб (Boletus edulis) — від грыбоў сямейства Балетавыя (Boletaceae), адзін з найбольш распаўсюджаных відаў роду Балет (Boletus).

Баравік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Boletus edulis Bull., 1782

Сінонімы
  • Leccinum edule (Bull.) Gray 1821
  • Dictyopus edulis (Bull.) Forq. 1890

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  36056
EOL  195761
MB  356530

Апісанне правіць

Шапка дыяметрам 4—15 см, часам да 25 см, таўшчынёй 2—6(9) см паўшарападобная, пазней пуката-распасцёртая, сухая, гладкая або крыху лямцаватая, іншы раз злёгку маршчакаватая. Колер яе ад белага да фіялетава-карычневага. Скурка не знімаецца. Гіменафор глыбакавыемчаты, лёгка аддзяляецца ад мякаці шапкі, складаецца з трубачак даўжынёй 0,5—1,5(2,5) см, белы, пазней жоўты і аліўкава-зялёны, з дробнымі акруглымі порамі. Ножка даўжынёй 5—15 см, таўшчынёй 2—6(8) см; спачатку клубнепадобная, пазней выцягнутая, рэдка цыліндрычная, уздутая, суцэльная, белаватая (чым адрозніваецца ад жоўцевага грыба, у якога сеткавы малюнак карычнева-буры), злёгку патоўшчаная ўверсе, з тонкім белым або злёгку бураватым, светлым сеткавым малюнкам. Мякаць тоўстая, шчыльная, белая, з арэхавым прыемным смакам і слабым грыбным пахам, на зломе не мяняе колеру. Споравы парашок бура- або брудна-аліўкавы.

Існуе шмат форм, якія адрозніваюцца колерам і мікарызным прыстасаваннем да той ці іншай дрэўнай пароды.

Пашырэнне правіць

 
Баравік на паштовай марцы Беларусі.

Пашыраны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Паўночнай Амерыцы, Аўстарліі; расце ў Заходняй Сібіры, на Каўказе, зрэдку ва Усходняй Сібіры і на Далёкім Усходзе . На тэрыторыі Беларусі трапляецца ва ўсіх лесараслінных раёнах.

Асаблівасці біялогіі правіць

Сапратроф. Расце адзіночна і групамі. На Беларусі пладаносіць у чэрвені—кастрычніку.

Выкарыстанне правіць

 
Сушаныя баравікі.

Адзін з найлепшых з ядомых грыбоў. Спажываецца свежы, марынаваны, асабліва сушаны.

Баравік мае ў сабе рэчывы з танізавальнымі проціпухліннымі ўласцівасцямі[1].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Гапіенка В. С. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 229

Літаратура правіць

Спасылкі правіць