Каратканожка перыстая
Караткано́жка перыстая[1] (Brachypodium pinnatum) — від кветкавых раслін роду Каратканожка (Brachypodium) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Тыпавы від роду.
Каратканожка перыстая | |||||||||||||||||||||
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926 | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
Bromus pinnatus L.
| |||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовая травяністая светла-зялёная расліна вышынёй да 100—125[1] см, з доўгім паўзучым, укрытым лускавінкамі карэнішчам і моцным голым, апушаным у вузлах сцяблом. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, ланцэтнай формы, з завостранай верхавінкай і гладкім краем, сядзячае, апушанае. Суквецце — колас. Кветкавыя каласкі жоўта-зялёнага колеру, з 8—24[1] кветак. Ніжняя кветкавая лускавінка з моцным асцюком даўжынёй 3—4,5[1] мм. Плод — зярняўка.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока, Туніс)[2]. Заносны від у іншых рэгіёнах[2].
Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[3]. Расце на сухіх лугах, узлесках і палянах, у прыбярэжных і пойменных хмызняках, па берагах вадаёмаў.
Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі і Данецкай вобласці Украіны[3].
Зноскі
- ↑ а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ а б Taxon: Brachypodium pinnatum (L.) P.Beauv. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
- ↑ а б Коротконожка перистая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
правіць- Кім Г. А.. Каратканожка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 490—491.
Спасылкі
правіць- Коротконожка перистая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Brachypodium pinnatum (L.) P.Beauv. // ИАС «ООПТ России» (руск.)