Каратканожка лясная
Караткано́жка лясная[3] (Brachypodium sylvaticum) — від кветкавых раслін роду Каратканожка (Brachypodium) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Каратканожка лясная | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Падвід | |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне правіць
Шматгадовая травяністая цёмна-зялёная расліна вышынёй 60—100[3] см. Утварае дзярніны. Сцябло прамастойнае, голае, апушанае ў вузлах. Лісце простае, суцэльнае, лінейна-ланцэтнае, пляскатае, з гладкім краем, сядзячае, шурпатае на похвах. Суквецце — рэдкі, паніклы колас. Каласкі складаюцца з 6—15[3] кветак. На ніжняй кветкавай лускавінцы маецца тоўсты сагнуты асцюк даўжынёй 7—13[3] мм. Плод — зярняўка.
Распаўсюджанне і экалогія правіць
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі, натуралізавалася ў Паўночнай Амерыцы. Ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф і эўтроф[4]. Расце ў лясах, прыбярэжных і пойменных хмызняках, па берагах вадаёмаў, як пустазелле. Цвіце ў ліпені—жніўні.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ а б Коротконожка лесная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура правіць
- Кім Г. А.. Каратканожка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 490—491.
- Лесные травянистые растения. Биология и охрана: Справочник. / Алексеев Ю. Е., Вахрамеева М. Г., Денисова Л. В., Никитина С. В. — М.: Агропромиздат, 1988. (руск.)
Спасылкі правіць
- Коротконожка лесная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Brachypodium sylvaticum (Huds.) P.Beauv. // ИАС «ООПТ России» (руск.)