Casuarinaceae — сямейства атраду Букакветныя (Fagales), якое ўключае больш за 60 дзіўных на выгляд дрэў (вышынёй больш за 30 м) і кустоў (ад 30—50 см да 3-4 м) з тонкімі, звычайна ніцымі, зялёнымі парасткамі, на першы погляд бязлісцевымі.

Casuarinaceae

Casuarina equisetifolia
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Casuarinaceae R.Br. in Flinders

Роды
Гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19513
NCBI  3520
EOL  4073
GRIN  t:231
IPNI  77126722-1
FW  55442

Арэал правіць

Распаўсюджаныя ў субтропіках паўднёвага паўшар’я і ў тропіках. Большасць відаў расце ў Аўстраліі, Тасманіі і Новай Каледоніі. Яны часта растуць у эўкаліптавых лясах, часам утвараючы чыстыя насаджэнні ўздоўж узбярэжжа. Casuarina littoralis, як і паркавае дрэва, вырошчваецца таксама ў раёнах з субтрапічным і нават умераным кліматам, напрыклад, у ЗША, у Міжземнамор’і, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа. Некаторыя віды выкарыстоўваюцца ў Афрыцы, Азіі і Амерыцы на плантацыях уздоўж рэк і каналаў, для аховы палёў і для залясення пустыняў.

Прадстаўнікі сямейства — вечназялёныя дрэвы і кусты. Лісце рэдукаванае (лускаватае, колцападобнае, большай часткай зрослае ў зубчастую «похву»). Міжвузеллі сучлененыя. Кветкі ў коласападобных суквеццях, дробныя, несамастойныя, без калякветніка, аднаполыя. Аднадомныя або радзей двухдомныя ветраапыляльныя расліны. Завязь двухгнездавая: адно гняздо з 2 анатропнымі зачаткамі насення, з якіх развіваецца толькі адзін; другое гняздо стэрыльнае. Археспорый мнагаклетачны. Характэрная множнасць мегаспор, якая надзвычай рэдка сустракаецца ў пакрытанасенных, а таксама халазагамія . Плады ў выглядзе невялікіх шышак. Плод арэхападобны, з крылападобнымі вырастамі.

Роды правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура правіць

  • Нечитайло В. А., Кучерява Л. Ф. Ботаніка. Вищі рослини. — Київ : Фітосоціоцентр, 2001. — С. 235. — 500 прим. — ISBN 966-7459-80-2.