Chazara briseis — дзённы матылёк, прадстаўнік роду Chazara у складзе сямейства аксамітніц.

Chazara briseis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chazara briseis


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  366038

Этымалогія назвы правіць

Брысеіда (грэчаская міфалогія) — дачка цара лелегаў Брызея; пасля спусташэння яе роднага горада, гібелі мужа і братоў — палонніца Ахіла, а пазней — Агамемнана.

Апісанне правіць

 

Даўжыня пярэдняга крыла 24-37 мм. Размах крылаў 45-65 мм. Верхні бок крылаў чорна-карычневы з вялікімі белымі плямамі на пярэдніх крылах, а таксама з шырокай белай перавяззю на задніх крылах. На пярэдніх крылах зверху і знізу маецца два выразна выяўленых чорных «вочка». Ніжні бок задняга крыла светла-шэры, ля кораня крыла маецца дзве вуглаватых карычневых плямы, а на знешнім полі праходзіць звілістая карычневая перавязь.

Даволі зменлівы від: варыябельнымі з’яўляюцца шырыня і інтэнсіўнасць белай перавязі на крылах. Па накіраванні да поўдню арэала ў асобін віду павялічваецца шырыня перавязі, асабліва на задніх крылах.

Арэал і месцапражыванні правіць

Паўночна-заходняя Афрыка, Паўднёвая, Цэнтральная і Паўднёва-ўсходняя Еўропа, Каўказ і Закаўказзе, Пярэдняя і Цэнтральная Азія, Казахстан, Паўднёвы Урал, поўдзень Заходняй Сібіры, Алтай, Заходні Кітай.

Від распаўсюджаны ў стэпах і паўпустынях поўдня Усходняй Еўропы. Рэдка і вельмі лакальна від сустракаецца ў Славакіі. Існуючыя старыя ўказанні аб знаходках віду на ўсходзе Беларусі (Магілёўская вобласць), у лясной і лесастэпавай зонах Украіны (Валынская, Львоўская, Чаркаская, Харкаўская вобласці), у Ліпецкай і Кіраўскай (2) абласцях Расіі, мабыць прадстаўлены мігрантнымі асобінамі. Сустракаецца стэпах поўдня Украіны. У Крыме адзначаны на мысе Казантып, мысе Кіцень, мысе Чаганы, мысе Херсанес, паблізу вёскі Аленеўка.

Насяляе стэпы розных тыпаў, астэпненыя схілы экспазіцый у перадгор'ях Карпат на вышынях да 700 м над узр. м., а на Каўказе падымаецца ў горы на вышыні да 1800 м над узр. м. Таксама засяляе схілы бэлек і яраў, антрапагенныя ўчасткі (абочыны дарог, пашы, радзей — аграцэнозы), камяністыя паўпустыні. На Каўказе засяляе адкрытыя камяністыя стэпы і лугавыя стэпы, дубовыя і хваёвыя рэдкалессі на вышынях ад 100 да 2700 м н.узр.м.

Біялогія правіць

Развіваецца за год у адным пакаленні. Час лёту матылькоў прыпадае на канец чэрвеня — пачатак верасня. Матылі часта сядзяць на голай зямлі, розных каменных будынках і камяністых асыпках. Часам прыцягваюцца пераспелай садавіной. Пасля спарвання самкі адкладаюць яйкі адзінкава на сухія сцёблы травы, павярхоўны пласт подсцілу. Стадыя яйкі доўжыцца каля 2 тыдняў. Пасля ўваходу з яйкі вусень з’ядае яго абалонку, і не харчуючыся, сыходзіць на зімоўку. Кармавыя расліны вусеняў — розныя метлюжковыя: Brachypodium, Bromopsis erecta, Festuca ovina, мятлік лугавы, Sesleria caerulea. Акукліванне вусеняў адбываецца ў маі-чэрвені на глебе ў хованках сярод раслінных рэшткаў або пад каранямі раслін.

Літаратура правіць

  • Львовский А. Л., Моргун Д. В. Булавоусые чешуекрылые Восточной Европы. — М.: Т-во научных изданий КМК, 2007. — С. 104. — 443 с. — ISBN 978-5-87317-362-4.

Спасылкі правіць