Даўжыня дарослых насякомых складае 7-10 мм. Брушка самак сіне-зялёнае з фіялетавым адценнем, самцоў — з медна-зялёным бляскам[2]. Крылы насякомых — жаўтлява-карычневыя. Ногі чорныя, з жоўтымі каленамі[3].
Да нядаўняга часу від быў вядомы толькі ў Палеарктыцы: гэтыя насякомыя шырока распаўсюджаныя на тэрыторыі Еўропы — ад цэнтральнай Скандынавіі да Паўночнай Афрыкі[1] — і Азіі — аж да усходу Сібір і Манголіі[4]. Некаторы час таму адбылася інтрадукцыя ў Паўночную Амерыку[4]. На поўначы мяжа арэалу праходзіць прыкладна па 60° паўночнай шыраты[4].
Chloromyia formosa насяляюць лясы, жывыя загарадзі, сады і паркі[2][5]. Дарослыя насякомыя сілкуюцца на кветках і часам выступаюць у ролі адзіных апыляльнікаў рэдкіх відаў раслін[6]. Самкі адкладаюць яйкі ў месцы скаплення гніючай расліннай арганікі, у кампосце, на водных раслінах або на паверхні вады[7], дзе і адбываецца развіццё лічынак[4].
Лічынкі сілкуюцца арганічнымі адходамі, а дарослыя асобіны — нектарам раслін[2][5].
Зноскі
- ↑ а б Mason, F., Rozkošný, R., Hauser, M. (2009). A review of the soldier flies (Diptera: Stratiomyidae) of Sardinia. Zootaxa 2318: 507–530. Текст (англ.) (Праверана 13 кастрычніка 2010)
- ↑ а б в Chloromyia formosa — a soldier fly Архівавана 1 лютага 2010.
- ↑ Soldier flies (Stratiomyidae)
- ↑ а б в г Nartshuk, E. P. (2009). The character of soldier fly distribution (Diptera, Stratiomyidae) in Eastern Europe. Entomological review 89(1): 46-55. DOI:10.1134/S0013873809010072 (англ.)
- ↑ а б Chloromyia formosa
- ↑ Gibson, R. H., Nelson, I. L., Hopkins G. W., Hamlett, B. J., Memmott J. (2006). Pollinator webs, plant communities and the conservation of rare plants: arable weeds as a case study. Journal of Applied Ecology 43: 246—257. Текст (англ.) (Праверана 13 кастрычніка 2010)
- ↑ Chloromyia formosa Архівавана 9 чэрвеня 2010.