Палявы лунь

(Пасля перасылкі з Circus cyaneus)

Палявы лунь (Circus cyaneus) — від птушак рода Луні сямейства Ястрабіныя.

Палявы лунь
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Circus cyaneus Linnaeus, 1766

Сінонімы
Circus hudsonius
Падвіды
  • Circus cyaneus cyaneus
  • Circus cyaneus hudsonius
Арэал
выява

     Месцы гняздоўяў      Круглы год

     Зімовая міграцыя
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175430
NCBI  43466
EOL  1049123
FW  368507
Circus cyaneus

Апісанне правіць

Даўжыня цела 44-52 см, размах крылаў 100—120 см. Выразны палавы дымарфізм. Падобны да стэпавага і поплаўнага лунёў, асабліва самка. Белая пляма на надхвосці выразная і параўнальна вялікая. Маладыя падобныя да самкі. Самец толькі праз некалькі гадоў набывае канчатковы ўбор, найбольш доўга бурыя плямы захоўваюцца на грудзях і жываце.

Пашырэнне правіць

Аддае перавагу адкрытым прасторам — стэпу, сфагнавым балотам, зарослым прыбярэжным лугам, высечкам, мелкаводным азёрам з густой расліннасцю і верасовым пустэчам. Занесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Латвіі, Польшчы, Украіны, шэрагу рэгіёнаў Расіі.

Падвіды правіць

  • С. с. cyaneus — Еўропа і цэнтральна-паўночная Азія да паўночнага Кітая, Камчаткі і Сахаліна;
  • C. c. hudsonicus — Амерыка.

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)