Павуціннік слізісты

(Пасля перасылкі з Cortinarius mucosus)

Павуці́ннік слізісты, таксама Слімак[1] (Cortinarius mucosus) — неядомы (з-за павышанага назапашвання ртуці) шапкавы грыб з роду Павуціннік (Cortinarius) сямейства Павуціннікавыя (Cortinariaceae).

Павуціннік слізісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cortinarius mucosus (Bull.) Cooke, 1867


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  129145
EOL  153437
MB  179061

Апісанне правіць

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка ў форме шырокага званочка, потым паўраспасцёртая, нятоўстая, дыяметрам да 5—8 см, пакрытая сліззю, афарбавана ў аранжава-чырвоны колер. Край шапкі хвалісты, часта надарваны. Пласцінкі прырослыя, звілістыя, бледна-карычневыя. Мякаць шчыльная, белая, без асаблівага паху і смаку. Ножка цыліндрычная, даўжынёй 4—12 см і 1—2 см у дыяметры, гладкая, бялёсая або крыху вохрыстага колеру, пакрытая слізістымі рэшткамі пакрывала.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Грыб расце ў хваёвых лясах. Утварае мікарызу з хвояй. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпеніверасні, групамі або паасобку.

Зноскі

  1. Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.

Літаратура правіць