Пухірнік ягадны
Пухірнік ягадны[3][4] (Silene baccifera) — кветкавая расліна сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Пухірнік ягадны | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
|
Апісанне правіць
Шматгадовая травяністая расліна з моцна галінастым, узыходным або ляжачым апушаным сцяблом даўжынёй 60—150 см (0,5—2[5] м). Лісце суцэльнае, яйкападобна-ланцэтнае, супраціўнае. Кветкі з 5 зеленавата-белымі двухлопасцевымі пялёсткамі і 5 зрослымі чашалісцікамі, якія застаюцца пры пладах. Плод — чорная шарападобная ягада з бліскучым ныркападобным насеннем, не характэрным для сямейства гваздзіковых.
Пашырэнне правіць
Прэбарэальны рэліктавы від з дэз’юнктыўным еўразійскім арэалам. Пашырэнне: Цэнтральныя і паўднёвыя раёны Еўропы, Каўказ, Заходняя Сібір, Сярэдняя Азія, Далёкі Усход. У Беларусі адзначаны ў асобных раёнах. Месцы росту: хмызнякі па ярах і абрывістых берагах рэк. Расце адзіночнымі экземплярамі і невялікімі групамі, але на абмежаваных плошчах.
Асаблівасці біялогіі правіць
Цвіце ў чэрвені-жніўні, пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннем. Зацвітае на другі год.
Выкарыстанне правіць
Дэкаратыўная, лекавая расліна[4]. Маладое лісце ўжываецца ў ежу[4].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Cucubalus baccifer
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ БелЭн 2001.
Літаратура правіць
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 308.
- Лесные травянистые растения. Биология и охрана: Справочник // Алексеев Ю. Е., Вахрамеева М. Г., Денисова Л. В., Никитина С. В. — М.: Агропромиздат, 1988. (руск.)
- Прохараў В. М. Пухірнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 133. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі правіць
- Волдырник ягодный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Редкие высшие сосудистые растения Псковской области — Волдырник ягодный // ГБУК «Псковская областная универсальная научная библиотека» (руск.)
- Silene baccifera L. (Волдырник ягодный) // ИАС «ООПТ России» (руск.)