Хвастаколавыя
(Пасля перасылкі з Dasyatidae)
Хвастаколавыя, скаты-хвастаколы (Dasyatidae) — сямейства скатаў.
Хвастаколавыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Himantura uarnak | |||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
Dasyatidae D. S. Jordan, 1888 | |||||||||||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьШырокая частка цела, т.зв. дыск, ад 60 см да 2,5 м і больш. Хваставая частка адасобленая, хвост тонкі, востраканцовы, даўжэйшы за цела; на ім адзін або некалькі шыпоў, дзе ёсць клеткі з ядавітым сакрэтам (уколы хвастаколавых небяспечныя і для чалавека). Скура гладкая або ўкрытая нешматлікімі шыпікамі.
Пашырэнне
правіцьВядома да 100 відаў[1]:. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных морах, жывуць і ва ўмерана цёплых водах, прэсных вадаёмах.
Асаблівасці біялогіі
правіцьКормяцца рыбай і прыдоннымі беспазваночнымі.
Промысел
правіцьНекаторыя хвастаколавыя аб'екты промыслу.
Зноскі
Літаратура
правіць- Хвастаколавыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).