Deal With Silence

дэбютны альбом беларускага гурта «Open Space»

«Deal With Silence» (бел.: Здзелка з цішынёй) — дэбютны альбом беларускага гурта «Open Space», запісаны на мінскай студыі «Granny Records»[8]. Выпушчаны ў продаж 21 снежня 2009 года, ён стаў даступны для бясплатнай запампоўкі з сайта гурта 12 сакавіка 2010 года[9].

Deal With Silence
Вокладка альбома «Deal With Silence» ()
музычны альбом Open Space
Дата выпуску 21 снежня 2009
Запісаны 2009
Жанр брыт-поп, інды-рок, поп-рок і софт-рок[d]
Працягласць 38 хв.
Прадзюсар Open Space
Мова песень англійская
Лэйбл West Records
Прафесійныя рэцэнзіі
Храналогія Open Space
Deal With SilencePressure
(2012)

Падрыхтоўка і выпуск правіць

Альбом запісваўся на працягу 8 месяцаў[10]. Агульныя выдаткі на працу, па падліках Віталя Маціеўскага, склалі «значна» менш 100 000 долараў ЗША, што тым не менш дазволіла ажыццявіць усе музычныя задумкі адсодкаў «на 80%»[11].

Спіс кампазіцый правіць

НазваСловыМузыка Працягласць
1. «Deal With Silence» Віталь МаціеўскіВіталь Маціеўскі 4:33
2. «Unprepared» Віталь МаціеўскіВіталь Маціеўскі 3:12
3. «TV Show» Віталь МаціеўскіВіталь Маціеўскі 3:07
4. «Hurricane» Віталь МаціеўскіВіталь Маціеўскі 3:16
5. «You Will Never Know» Віталь МаціеўскіВіталь Маціеўскі 4:12
6. «Stalemate» Віталь МаціеўскіВіталь Маціеўскі 2:43
7. «Get Away» Віталь МаціеўскіВіталь Маціеўскі 3:19
8. «Busy» Віталь МаціеўскіВіталь Маціеўскі 3:48
9. «Travel Song» Віталь МаціеўскіВіталь Маціеўскі 3:31
10. «Beautiful» Віталь МаціеўскіВіталь Маціеўскі 3:01
11. «Same Excuses» Віталь МаціеўскіВіталь Маціеўскі 3:49

Крытыка правіць

Дар’я Казлова з «Переходного возраста  (руск.)» ў заметцы з нагоды выхаду альбома напісала, што дыск «атрымаўся адточаным і прафесійным»[12].

Сяргей Пукст, музычны аглядальнік «СБ. Беларусь сегодня», у сваёй рэцэнзіі напісаў, што «пры адноснай разнастайнасці ў вузкіх рамках абранага стылю ўсе песні на дыску складзены ў якасны прадукт», але «музыка атрымліваецца цалкам прадказальнай»[6][7]. Аляксандр Філімонаў і Пётр Болагаў, рэдактары парталу «Lenta.ru  (руск.)», у сваім аглядальным артыкуле ацанілі прафесіяналізм запісу, але ж таксама паставілі на від прадказальнасць песень, прыпісаў кружэлку да сумесі інды-року, поп-року і софт-року[13]. Хагнір з nneformat.ru пачуў на дыску «вельмі добры поп-інды-рок» у духу аўстралійскіх гуртоў 1980-х гадоў і шатландскага «Simple Minds  (руск.)», не без нездаволенасці, што «спяваюць на англійскай», зрабіў камплімент «слаўнаму калектыву» за меладычнасць[14]. Яніс Стундыньш, латвійскі музычны крытык, усхваліў шчырасць мелодый, што «прымушае дараваць некаторыя састарэлыя прыёмы поп-року», у той час як англійскае вымаўленне наадварот з большага яму спадабалася[15].

Маша Калеснікава, журналіст Еўрапейскага радыё для Беларусі, у сваім аналізе падкрэсліла, што альбом выйшаў «безжыццёвым, аднастайным і злёгку пасрэдным», у той час як яго тэхнічная частка была ўспрынята досыць добра[16]. Музычны крытык часопіса «Rolling Stone Russia  (руск.)» Андрэй Бухарын на старонках выдання прыйшоў да высновы, што гурт упэўнена грае энергічны і меладычны англамоўны рок і гэта рызыка ператварае некаторыя з песень CD у стадыённыя гімны[4].

Журналіст штотыднёвіка «БелГазета» Таццяна Заміроўская як пазаштатны музычны эксперт «Experty.by» ацаніла альбом, які «пакідае ўражанне дыхтоўнай, дарагой і якаснай працы над матэрыялам, які, магчыма, гэтага не заслужыў», на 5,0 з 10[2] і падкрэсліла наяўнасць гімнаў а-ля «U2» і «Stereophonics  (руск.)» у ім[1]. Штатны склад крытыкаў музычнага парталу «Experty.by» прызначыў працы сярэднюю адзнаку 6,0 з 10: Сяргей Будкін пачуў у вытанчаных і густоўных аранжыроўках мелодыі «Muse  (руск.)», пахваліў аздабленне дыску, «просценькія мелодыі», на думку Зміцера Безкаравайнага, адносяцца да брыт-попу, адсылая да «Coldplay», Алегу Клімаву хацелася б услыхаць штосьці больш меладычнае, чым аднастайны брыт-поп у выкананні «Open Space», а Зміцера Падбярэзскага і зусім расчараваў дастаткова манатонны брыт-поп плыткі[3].

Аўтар музычнага партала «Ultra-music.com» Вячаслаў Радзівонаў засведчыў прыхільнасць музыкаў да брыт-поп плыні, таму што музыка нагадала яму гурты «Coldplay», «Travis  (руск.)», «Starsailor  (руск.)» і «Wilki  (бел. (тар.))», а таксама абрысаваў вылізанасць гучання добра прадуманага і выдатна запісанага альбома[17]. Joy Tartaglia з украінскага музычнага партала music.com.ua падкрэсліла, што падабенства да «Travis  (руск.)» вельмі перавялічана, таму што гучанне гурта, больш напамінаючае творчасць «Esthetic Education  (руск.)», ёсць «пераказ азбукавых гісторый брытанскага року», прыцягнула ўвагу да вядучага вакалу накшталт Йоакіма Берга  (шведск.) з гурта «Kent  (бел. (тар.))» і ацаніла кружэлку на 5,0 з 10[5].

Літоўскі музычны крытык Рамунас Зілніс ахарактэрызаваў кружэлку ад гурта-гібрыда паміж «Coldplay», «Franz Ferdinand  (руск.)» і «The Kooks  (руск.)» як «прыемны рок-альбом», але без міжнароднага патэнцыялу[18]. Таццяна Заміроўская, музычны аглядальнік «БелГазеты», сведчыла, што альбом яна «так і не змагла толкам расслухаць» ды і «наогул незразумела, пра што гэты гурт»[19].

Узнагароды і прэміі правіць

Дыск быў адзначаны ў асабістых рэйтынгах лепшых айчынных альбомаў за 2009 год ад Сяргея Маліноўскага, галоўнага рэдактара газеты «Антенна»[20], Яніса Стундыньша, латвійскага музычнага крытыка, суаўтара «Encyclopedia of Popular Music  (руск.)»[15], Рамунаса Зілніса, музычнага аглядальніка літоўскай газеты «Lietuvos rytas  (руск.)»[18].

Удзельнікі правіць

Open Space:

Запрошаныя музыкі:

Вытворчасць:

  • Анатоль Шманай — інжэнер запісу і звядзення.
  • Джэрам Шміт, студыя «Air Mastering» — мастэрынг.
  • Анатоль Міснікоў — фота вокладкі.
  • Таццяна Рынейская — мадэль на фота вокладкі.
  • Дызайн-студыя Зміцера Баравога — аздабленне CD.

Зноскі

  1. а б Замировская, Татьяна (2010-01-11). "Личный вкус. CD-обзор Open Space. «Deal With Silence»" [Personal taste. Open Space CD Review. “Deal With Silence”]. БелГазета [руская]. 01 (724). Архівавана з арыгінала 2019-06-11. Праверана 2019-06-11. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)Папярэджанні CS1: date і year (link)
  2. а б Замировская, Татьяна. Внештатный эксперт Т.Замировская: Open Space "Deal With Silence" (руск.). БелГазета. Experty.by (23 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2019. Праверана 10 чэрвеня 2019.
  3. а б Open Space "Deal With Silence"(нявызн.). Experty.by (14 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2019. Праверана 10 чэрвеня 2019.
  4. а б Бухарин, Андрей (2009-12-28). "Open Space «Deal With Silence»". Rolling Stone Russia  (руск.) [руская] (65): 75–76. Архівавана з арыгінала 2 студзеня 2010. Праверана 19 студзеня 2020. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)Папярэджанні CS1: date і year (link)
  5. а б Tartaglia, Joy. Open Space "Deal With Silence" (p) 2009 West Records (руск.). music.com.ua (14 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2015. Праверана 5 верасня 2019.
  6. а б Пукст, Сергей. По правилам (руск.). СБ. Беларусь сегодня (3 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2019. Праверана 10 чэрвеня 2019.
  7. а б Пукст, С.. Внештатный эксперт С.Пукст: Open Space "Deal With Silence" (руск.). СБ. Беларусь сегодня. Experty.by (5 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2020. Праверана 26 верасня 2020.
  8. Мицкевич, Юлия. Open Space выпустили дебютный альбом (руск.). БелаПАН (18 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2019. Праверана 5 верасня 2019.
  9. Open Space выложили альбом для свободного скачивания. Музыкальная газета (12 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 21 лютага 2020.
  10. Аксакова, Валерия. Open Space: 7 лет – годы проб и ошибок, взлетов и падений (руск.). Musecube (15 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2020. Праверана 1 сакавіка 2020.
  11. Ружечка, Александр; Пепеляев, Валентин. Открытые пространства (руск.). СБ. Беларусь сегодня (17 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2020. Праверана 3 жніўня 2020.
  12. Козлова, Дарья. «Open Space» заключили сделку с тишиной (руск.). Переходный возраст  (руск.). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2020. Праверана 12 ліпеня 2020.
  13. Филимонов, Александр; Бологов, Пётр. Пиратское распространение приветствуется (руск.). Lenta.ru  (руск.) (28 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2019. Праверана 10 чэрвеня 2019.
  14. Хагнир. "Ситка Пит 2011-04" (КАЛАЧИКОМ РЯДОМ, БЕН ГАНН, Евгений Введенский, ВЕТЕР ВСЕМ, САТИСФАКЦИЯ, LILAC и др.) (руск.). nneformat.ru (21 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2019. Праверана 22 ліпеня 2020.
  15. а б Стундиньш, Янис. Янис Стундиньш (Латвия): личный топ-10 белорусских альбомов за 2009 год (руск.). Experty.by (3 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2020. Праверана 22 верасня 2020.
  16. Калеснікава, Маша. Аглядача: Open Space “Deal with Silence” . Еўрапейскае радыё для Беларусі (14 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2019. Праверана 12 чэрвеня 2019.
  17. Радионов, Вячеслав. Open Space «Deal With Silence» (руск.). Ultra-music.com (30 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2019. Праверана 15 чэрвеня 2019.
  18. а б Зилнис, Рамунас. Рамунас Зилнис (Литва): личный топ-10 белорусских альбомов за 2009 год (руск.). Experty.by (19 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2020. Праверана 22 верасня 2020.
  19. Замировская, Татьяна. Татьяна Замировская: личный топ-10 белорусских альбомов за 2009 год (руск.). Experty.by (10 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2020. Праверана 22 верасня 2020.
  20. Сергей Малиновский: личный топ-10 белорусских альбомов за 2009 год (руск.). Experty.by (24 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2020. Праверана 22 верасня 2020.

Спасылкі правіць