Delicate (песня Тэйлар Свіфт)
«Delicate» (бел. «Далікатная тэма») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт з яе шостага студыйнага альбома «Reputation». Трэк быў выпушчаны ў якасці сінгла 12 сакавіка 2018 года на лэйбле Big Machine Records. У той жа дзень адбыўся рэліз відэакліпа на кампазіцыю. «Delicate» атрымала станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і стала адной з самых паспяховых з альбома. Песня дасягнула 12 месца ў галоўным хіт-парадзе ЗША «Billboard» Hot 100, заняла 28 радок у хіт-парадзе Аўстраліі і 33 — у Новай Зеландыі, дабралася да 45 пазіцыі ў Вялікабрытаніі і 20 — у Канадзе. Часопіс Rolling Stone назваў яе лепшай за ўвесь 2017 год.
«Delicate» | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт з альбома Reputation |
||||
Выпушчаны | 12 сакавіка 2018 | |||
Фармат | лічбавая дыстрыбуцыя, стрымінг | |||
Жанр | поп, электрапоп | |||
Кампазітар | Тэйлар Свіфт, Карл Сандберг, Карл Шчастэр | |||
Працягласць | 3:52 | |||
Лэйбл | Big Machine | |||
Прадзюсар | Макс Марцін, Шалбэк | |||
Аўтар песні | Тэйлар Свіфт, Макс Марцін, Шалбэк | |||
|
||||
Месцы ў чартах | ||||
US Billboard Hot 100 — 12 |
||||
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў | ||||
|
Асноўная інфармацыяПравіць
- «Delicate» увайшла ў шосты альбом Тэйлар Свіфт «Reputation» і стала адной з любімых у фанатаў і крытыкаў.
- У якасці сінгла трэк быў прэзентаваны 12 сакавіка 2018 года на прэміі iHeartRadio Music Awards.
- Кліп на песню зняў рэжысёр Джосэф Кан. За першы дзень відэа праглядзелі каля 13,000,000 разоў на YouTube.
- Кліп абвінавочвалі ў плагіяце рэкламы «KENZO».
- Таксама было створана вертыкальнае відэа, прэм'ера якога адбылася на сэрвісе Spotify 30 сакавіка 2018года.
- У песні ёсць некалькі радыё-версій, два рэмікса, а таксама версія ў жывым выкананні для Spotify.
Тэйлар Свіфт расказала пра сэнс песні і яе месца на альбоме:
У гэтай песні ярка выяўленая тэма рэпутацыі, якая абыгрываецца на працягу ўсяго альбома, але ў пачатку яна прадстаўлена больш рашуча: «Мне пляваць, што вы там пра мяне кажаце! Мне пляваць, што вы кажаце пра маю рэпутацыю!» Аднак на пятай песні думкі пераходзяць да таго, што адбываецца, калі ты сустракаеш кагосьці, з кім вельмі хочаш быць побач. У гэты момант ты пачынаеш перажываць, што гэты чалавек мог пачуць пра цябе нешта дрэннае яшчэ да вашай сустрэчы. Ты спрабуеш зразумець, ці можа што-небудзь фальшывае накшталт тваёй рэпутацыі паўплываць на што-небудзь сапраўднае — напрыклад, перашкодзіць чалавеку зразумець цябе? У гэтай песні з'яўляецца першая нотка ўразлівасці ў альбоме, калі ты ўсведамляеш: «Можа, гэта ўсё ж такі мае значэнне». |
Крытычныя водгукіПравіць
«Delicate» атрымала станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і інтэрнэт-выданняў. Consequence of Sound назвалі песню адной з лепшых на альбоме,а Newsweek[1], The Independent[2] — увогуле адной з лепшых ва ўсёй дыскаграфіі спявачкі. Часопіс Rolling Stone выбраў яе ў якасці лепшай за ўвесь 2017 год. Выданне Vanity Fair таксама уключыла кампазіцыю у спіс лепшых песень.
Выданне | Спіс | Месца | Спасылка |
---|---|---|---|
Rolling Stone | 25 лепшых песень 2017 | 1 | [3] |
Vanity Fair | Лепшыя поп-песні 2017 | 17 | [4] |
Billboard | Лепшыя песні 2018 | 35 | [5] |
Slant Magazine | Лепшыя сінглы 2018 | 9 | [6] |
Rolling Stone | 50 лепшых песень 2018 | 12 | [7] |
Узнагароды і намінацыіПравіць
Год | Прэмія | Узнагарода | Вынік | Спасылка |
---|---|---|---|---|
2018 | Teen Choice Awards | Лепшая поп-песня | Намінацыя | [8] |
BreakTudo Awards | Відэа года | Намінацыя | [9] | |
2019 | iHeartRadio Music Awards | Лепшае музычнае відэа | Перамога | [10] |
Nickelodeon Kids' Choice Awards | Любімая песня | Намінацыя | [11] | |
iHeartRadio | Titanium Awards | Перамога | [12] | |
BMI Awards | Лепшая песня | Перамога | [13] | |
Публікацыя года | Перамога | |||
Myx Music Awards | Любімае міжнароднае відэа | Перамога | [14] | |
ASCAP Awards | Пераможная песня | Перамога | [15] | |
2020 | Пераможная песня | Перамога | [16] |
ЧартыПравіць
Штотыднёвыя чартыПравіць
|
Выніковыя гадавыя чартыПравіць
|
Зноскі
- ↑ Schonfeld, Zach TAYLOR SWIFT'S 'REPUTATION': A TRACK-BY-TRACK REVIEW, FROM 'READY FOR IT' TO 'NEW YEAR'S DAY' . Newsweek (14 лістапада 2017). Праверана November 14, 2017.
- ↑ O’Connor, Roisin [www.independent.co.uk/arts-entertainment/music/news/taylor-swift-delicate-music-video-watch-lyrics-reputation-world-tour-a8251316.html%3famp Taylor Swift dances like nobody's watching in 'Delicate' video] . Newsweek (12 сакавіка 2018). Праверана March 12, 2018.
- ↑ Sheffield, Rob Rob Sheffield's Top 25 Songs of 2017 . Rolling Stone (20 снежня 2017). Праверана December 20, 2017.
- ↑ XIV, DJ Louie The 17 Best Pop Songs of 2017 . Vanity Fair (4 снежня 2017). Праверана December 4, 2017.
- ↑ Billboard's 100 Best Songs of 2018 . Праверана December 11, 2018.
- ↑ The 25 Best Singles of 2018 . Праверана December 10, 2018.
- ↑ 50 Best Songs of 2018 . Праверана December 14, 2018.
- ↑ Cohen, Jess Teen Choice Awards 2018: Avengers: Infinity War, Black Panther and Riverdale Among Top Nominees . E! News (13 чэрвеня 2018). Праверана June 13, 2018.
- ↑ BreakTudo Awards 2018: Anitta, BTS and Camila Cabello lead the list of award winners . BreakTudo.
- ↑ iHeartRadio Music Award Nominations 2019: Complete List , iHeartRadio (January 9, 2019).
- ↑ Howard, Annie. Kids' Choice Awards: 'Avengers: Infinity War' Tops Nominees; DJ Khaled to Host , The Hollywood Reporter (February 26, 2019).
- ↑ Aniftos, Rania Taylor Swift, Bruno Mars, Cardi B & More Songs Earn iHeartRadio Titanium Award for 1 Billion Spins: Exclusive . Billboard (14 сакавіка 2019).
- ↑ Sting, Imagine Dragons and Martin Bandier Honored at BMI’s 67th Annual Pop Awards (16 мая 2019).
- ↑ HERE ARE THE MYX MUSIC AWARDS 2019 NOMINEES! . MYX PH. Праверана 16 March 2019.
- ↑ 2019 ASCAP Pop Music Awards . ASCAP. Праверана 23 May 2019.
- ↑ 2020 ASCAP Pop Music Awards(англ.) . www.ascap.com.