Расічка

(Пасля перасылкі з Digitaria)

Расі́чка[3] (Digitaria) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Расічка

Расічка крывяная (Digitaria sanguinalis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Digitaria Haller, 1768, nom. cons.

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  203845
NCBI  66017
EOL  108061
GRIN  g:3700
IPNI  329395-2
FW  17575

Назва правіць

Навуковая назва роду паходзіць ад лац.: digitus — «палец», что ставіцца да размяшчэння галінак суквецця ў многіх відаў расічак.

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя, радзей аднагадовыя травы вышынёй 10—80 см. Сцёблы моцна галінастыя каля асновы, прамастойныя або ляжачыя, часта чырванаватыя. Лісце лінейна-ланцэтнае. Агульнае суквецце — прамы колас з 2—20 пальчата сабраных коласападобных галінак на верхавінцы сцябла. Плод — зярняўка.

Арэал правіць

Налічвае каля 350 відаў, пашыраных ў трапічных і субтрапічных (пераважна ў Афрыцы) і часткова ва ўмерана цёплых абласцях. На тэрыторыі Беларусі 4 віды[4], трапляюцца на пясках, па берагах вадаёмаў, як пустазелле на палях.

Таксанамія правіць

  яшчэ 15 сямействаў
(па Сістэме APG III)
 
      ад 260 відаў
  парадак Метлюжкакветныя     род Расічка  
           
  аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя     сямейства Метлюжковыя    
         
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  да 800 родаў  
     

Сінонімы правіць

Віды правіць

Тыпавы вид — Digitaria sanguinalis. Род уключае каля 260 відаў. Некаторыя з іх:

Выкарыстанне правіць

Кармавыя, пераважна пашавыя расліны, некаторыя віды культывуюць у Паўднёва-Усходняй Азіі як збожжавыя злакі. Выкарыстоўваюць для барацьбы з эрозіяй, для замацавання пяскоў, насыпаў, стварэння газонаў. Салома расічкі прыдатная на выраб паперы, цыновак, кошыкаў і інш.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 46. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. База Растения Беларуси

Літаратура правіць

Спасылкі правіць