Elasmotherium sibiricum — вымерлы від насарогаў, які жыў у стэпавай зоне Еўразіі ў плейстацэне.

 Elasmotherium sibiricum

Рэканструкцыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Elasmotherium sibiricum J. Fischer, 1809

Арэал

выява

Геахраналогія

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  2491732

Захавалася шмат парэшткаў ва Усходняй Еўразіі, такія, як зубы, часткі чэрапа і сківіцы, а таксама некаторыя косткі шкілета[1]. Буйное скопішча выкапняў костак гэтага віду знойдзена ў Саратаўскай вобласці, у месцазнаходжанні «Іргіз 1»[1].

Яго рог дасягаў даўжыні да 2 метраў, а цела мела даўжыню каля 5 метраў. Вага жывёлы дасягала 5 тон.

Жывёла вымерла 29 тысяч гадоў таму, у ходзе масавага познечацвярцічнага вымірання мегафаўны  (руск.)[2], суіснавала з неандэртальцамі і раннімі людзьмі сучаснага тыпу  (руск.). Паводле калібраваных звестак, шэсць эласматэрыяў датуюцца узростам ад 35 да 40 тысяч гадоў, трынаццаць эласматэрыяў — узростам ад 40 да 47 тысяч гадоў. Прычыны яго знікнення дакладна невядомыя і знаходзяцца ў стадыі абмеркавання. У якасці гіпотэзы разглядаецца рэзкае пахаладанне клімату ў пачатку апошняга ледавіковага максімуму, якое выклікала павышэнне ўзроўню снежнага покрыва зімой і знікненне стэпавай расліннасці, асноўнай дыеты гэтага віду. У выніку, гэтыя насарогі вымушаныя былі перайсці на харчаванне неўласцівай для іх хмызняковай і лясной расліннасцю незадоўга да свайго вымірання[2]. Дадатковым, ці нават вырашальным, негатыўным фактарам магло стаць паляванне першабытных людзей, паколькі эласматэрыі да гэтага перажылі мноства змен клімату[3][4]. На адным з выкапнёвых чэрапаў эласматэрыя знойдзены загоены след ад удару пікападобнай прыладай.

Секвенаванне мітахандрыяльнай ДНК Elasmotherium sibiricum паказала, што ён адкалоўся ад сучаснай групы насарогаў каля 50-40 млн гадоў таму[5][6][3].

Зноскі

  1. а б Petrova, Ekaterina. New data about the skull of the Elasmotherium sibiricum // Quaternary stratigraphy and paleontology of the Southern Russia: connections between Europe, Africa and Asia: Abstracts of the International INQUA-SEQS Conference (Rostov-on-Don, June 21–26, 2010) = Четвертичная стратиграфия и палеонтология Южной России: взаимосвязи между Европой, Африкой и Азией / Edited by V.V. Titov, A.S. Tesakov. — Rostov-on-Don: Insitute of the Russian Academy of Sciences Southern Scientific Centre RAS, 2010. — P. 121—122. — 228 p. — ISBN 978-5-902982-83-8.
  2. а б Pavel Kosintsev, Kieren J. Mitchell, Thibaut Devièse, Johannes van der Plicht, Margot Kuitems Evolution and extinction of the giant rhinoceros Elasmotherium sibiricum sheds light on late Quaternary megafaunal extinctions. — 2019-01. — В. 1. — Т. 3. — С. 31–38. — ISSN 2397-334X. — DOI:10.1038/s41559-018-0722-0 Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2021.
  3. а б «Сибирский единорог» жил на Земле вместе с ранними представителями современного человека. «Научная Россия» (28 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2018. Праверана 14 лістапада 2019.]
  4. Жегалло В.И, Каландадзе Н.Н., Шаповалов А.В., Бессуднова З.А., Носкова Н.Г., Тесакова Е.М.. Об ископаемых носорогах эласмотериях (с привлечением материалов из коллекций Геологического музея им. В.И. Вернадского РАН). www.evolbiol.ru. VM-Novitates. Новости из Геологического музея им. В. И. Вернадского. 2002. № 9. 48 с.. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2020. Праверана 20 лістапада 2020.
  5. Садыкова, Нина. «Cибирские единороги» эласмотерии не вымерли 200 тысяч лет назад. Институт экологии растений и животных УрО РАН  (руск.) (26 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2019. Праверана 14 лістапада 2019.]
  6. Briggs, Helen. 'Siberian unicorn' walked Earth with humans. BBC News (27 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2019. Праверана 14 лістапада 2019.

Спасылкі правіць