Палявічка

(Пасля перасылкі з Eragrostis)

Палявічка[1] (Eragróstis) — шырокі род аднагадовых і шматгадовых траў сямейства Метлюжковыя (Poaceae), якія растуць па ўсім зямным шары ад умераных да трапічных кліматычных абласцей. Расце пераважна на друзлай глебе на сухіх тэрыторыях, у стэпах або паўпустынях. Добра пераносіць холад, любіць яркае святло.

Палявічка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eragrostis Wolf, 1781


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40716
NCBI  38413
EOL  108048
GRIN  g:4330
IPNI  30000628-2
Eragrostis pectinacea

Лацінская назва расліны паходзіць ад слоў eros і agrostis, якія азначаюць «каханне» і «колас» адпаведна.

Сінонімы

правіць

У сінаніміку роду ўваходзяць наступныя назвы:

Апісанне

правіць

Аднагадовая або двугадовая расліна, якая дасягае ў вышыню каля 1 метра.

Тонкія карані ўтвараюць пучок.

Лісце вузкалінейнае, плоскае, з язычком, язычок у выглядзе раду валасінак.

Суквецці мяцёлкамі, якія складаюцца з трох і больш каласкоў. Каласковых лусак дзве[2].

Выкарыстанне

правіць

Некаторыя віды палявічкі выкарыстоўваюцца як кармавыя культуры, могуць ісці ў сілас, скатом ядуцца толькі маладыя парасткі. Асобныя віды, напрыклад, Eragrostis tef на поўначы Афрыкі, традыцыйна апрацоўваюцца як збожжавыя. Многія віды не маюць якога-небудзь гаспадарчага значэння і з’яўляюцца пустазеллем пасеваў.

Мяцёлкі палявічкі дэкаратыўныя, ствараюць ўражанне фантану дробных пырскаў. Расліна можа выкарыстоўвацца як у свежых, так і ў сухіх букетах  (руск.).

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 424 віда[3]. Некаторыя з іх:

Від Eragrostis tenella (L.) P.Beauv. ex Roem. & Schult. прызнаны сінонімам віду Eragrostis amabilis (L.) Wight & Arn.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 169. — ISBN 8-87317-091-6.
  3. Eragrostis (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (17 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2021. Праверана 5 жніўня 2016.

Літаратура

правіць