Фалопія
род раслін
(Пасля перасылкі з Fallopia)
Фало́пія[3] (Fallopia) — род кветкавых раслін сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae). Назва ў гонар італьянскага батаніка Габрыэля Фалопія
Фалопія | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Fallopia Adans., Fam. Pl. (Adanson) 2: 274, 277 (1763) | |||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьАднагадовыя травяністыя расліны. Сцябло павойнае або распасцёртае, баразнаватае. Лісце простае, суцэльнае. Кветкі зялёнага колеру, у пучках у пазухах лісця. Часта кветкі з вяночкападобным калякветнікам. Тычынак 4—8. Плод — арэшак.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьРасліны роду распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі.
Гаспадарчае значэнне
правіцьМеданосныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
правіць- Мазан І. П. Фалопія // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 184.
Спасылкі
правіць- Гречишка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Fallopia (англ.) // The Plant List
- Гречишка // Дикорастущие растения Крыма (руск.)