Hiller OH-23 Raven (англ.: Raven — Крумкач ) (Hiller UH-12 — па класіфікацыі United Helicopters) — амерыканскі лёгкі шматмэтавы верталёт, распрацаваны на аснове вопытнай мадэлі Hiller 360 карпарацыі Hiller Helicopter Inc.

Hiller OH-23 Raven
Тып шматмэтавы верталёт[d] і верталёт
Распрацоўшчык Hiller Aircraft[d]
Вытворца Hiller Aircraft[d]
Першы палёт 1948
Эксплуатанты Армія ЗША і Argentine Army Aviation[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У 1947 годзе кампанія United Helicopters распрацавала прататып верталёта Model 360X, годам пазней, 14 кастрычніка 1948 года, сертыфікаваны амерыканскай службай упраўлення грамадзянскай авіяцыі (Civil Aeronautics Administration, CAA). Model 360 выпускалася пад фірмовым пазначэннем UH-12. У 1949 годзе UH-12 стаў першым верталётам, які здзейсніў транскантынентальны пералёт Каліфорнія—Нью-Ёрк. Наступная мадыфікацыя, з палепшанымі рухавіком і лопасцямі шрубы, UH-12A пастаўляліся ўзброеным сілам ЗША і Францыі, а таксама грамадзянскіх камерцыйным аператарам некалькіх краін.

Апісанне правіць

Машына з двухлопасным апорным вінтом (пасля заменены чатырохлапасным) і двухлопасным хваставым вінтом на паднятай уверх хваставой бэльцы была простая ў вырабе, забяспечвала размяшчэнне экіпажа з двух чалавек (пілота і назіральніка) і магчымасць усталёўкі стралковага ўзбраення (кулямёту M60 у кабіне, 2-4 кулямёты M60C на бакавой падвесцы), у сувязі з чым быў прыняты на ўзбраенне узброеных сіл ЗША, Канады, Вялікабрытаніі. Розныя мадыфікацыі верталёта OH-23 Raven экспартаваліся ў Аргенціну, Балівію, Калумбію, Чылі, Кубу, Дамініканскую Рэспубліку, Гватэмалу, Гаяне, Мексіку, Галандыю і іншыя краіны.

Баявое прымяненне правіць

Актыўна выкарыстоўваўся ў вайне ў В’етнаме. Паводле апошніх звестак у вайне было страчана 97 верталётаў OH-23G[1].

Выкарыстоўваўся Пакістанам падчас трэцяй інда-пакістанскай вайны. 16 снежня на захопленым аэрадроме ў Даке трафеямі індыйцаў стаў адзін пакістанскі верталёт Hiller UH12E4[2].

Мадыфікацыі правіць

 
Мадыфікацыя HTE-2 ВМС ЗША з колавым шасі.
  • UH-12A — OH-23А для арміі ЗША, HTE-1 для ВМС ЗША
  • UH-12B — OH-23B для арміі ЗША, HTE-2 для ВМС ЗША, Hiller HT.Mk 2 для ВМС Вялікабрытаніі
  • UH-12C — OH-23C для арміі ЗША
  • UH-12D — OH-23D для арміі ЗША
  • UH-12E — OH-23G для арміі ЗША, СН-112 Nomad для арміі Канады — варыянт UH-12D на тры месцы са спараным кіраваннем
  • UH-12E4 — UH-23F для арміі ЗША — чатырохмясцовы верталёт з падоўжаным фюзеляжам

Кампаніяй Hiller (у цяперашні час — Rogerson Hiller) у 1991 годзе аднаўлены выпуск мадыфікацыі UH-12E з поршневым рухавіком пад пазначэннем «Hauler» і распрацавана вучэбна-трэніровачная мадыфікацыя UH-12ET з газатурбінным рухавіком Allison 250.

Тэхнічныя даныя (OH-23D Raven) правіць

  • Рухавік: 6-цыліндравы поршневы рухавік Lycoming VO-540-A1B
  • Магутнасць рухавіка: 187 кВт (250 к. с.)
  • Дыяметр нясучага вінта: 10,82 м
  • Даўжыня фюзеляжа: 8,53 м
  • Вышыня з вінтом: 2,97 м
  • Маса пустога: 824 кг
  • Узлётная маса: 1225 кг
  • Максімальная хуткасць: 153 км/г
  • Крэйсерская хуткасць: 132 км/г
  • Дынамічны столь: 4025 м
  • Далёкасць палету: 330 км

Аператары правіць

  Аргенціна
  Біяфра
  Балівія
  Вялікабрытанія
  Гватэмала
  Германія
  Дамініканская Рэспубліка
  Егіпет
  Ізраіль
 
OH-23 ВПС Ізраіля, Ерусалім 1952.
  Інданезія
  Канада
  Калумбія
  Мексіка
  Нідэрланды
  Парагвай
  Перу
  Рэспубліка Карэя
  Марока
  ЗША
  Тайланд
  Уругвай
  Францыя
  Чылі
  Шры-Ланка
  Швейцарыя
  Японія

Зноскі правіць

  1. Helicopter Losses During the Vietnam War. Vietnam Helicopter Pilots Association
  2. Mohan and Chopra. Eagles Over Bangladesh. p. 391
  3. World Air Forces 1987 pg. 40. flightglobal.com. Праверана 23 сакавіка 2013.
  4. Policia de la Provincia de Buenos Aires UH-12E. Праверана 23 сакавіка 2013.
  5. а б World Helicopter Market 1968 pg. 55. bell47.net. Праверана 23 сакавіка 2013.
  6. Royal Navy Fleet Air Arm UH-12B HTE-2. Праверана 23 сакавіка 2013.
  7. а б в World Helicopter Market 1968 pg. 52. bell47.net. Праверана 23 сакавіка 2013.
  8. World Helicopter Market 1968 pg. 51. flightglobal.com. Праверана 23 сакавіка 2013.
  9. CH-112 Nomad(недаступная спасылка). canadianwings.com. Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2014. Праверана 23 сакавіка 2013.
  10. а б World Helicopter Market 1968 pg. 50. bell47.net. Праверана 23 сакавіка 2013.
  11. World Helicopter Market 1968 pg. 53. flightglobal.com. Праверана 23 сакавіка 2013.
  12. Koninklijke Luchtmacht UH-12E. Праверана 23 сакавіка 2013.
  13. World Air Forces 1987 pg. 77. flightglobal.com. Праверана 23 сакавіка 2013.
  14. World Helicopter Market 1968 pg. 54. flightglobal.com. Праверана 23 сакавіка 2013.
  15. US →South Korea (1966-1967)(недаступная спасылка). armstrade.sipri.org. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2010. Праверана 23 сакавіка 2013.
  16. South Korean Army OH-23. Demand media. Праверана 23 сакавіка 2013.
  17. World Helicopter Market 1968 pg. 59. flightglobal.com. Праверана 23 сакавіка 2013.
  18. а б The H-23 Raven Helicopter(недаступная спасылка). bell47.net. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2013. Праверана 26 сакавіка 2013.
  19. World Air Forces 1975 pg. 314. flightglobal.com. Праверана 23 сакавіка 2013.

Спасылкі правіць