Вадалюб малы

(Пасля перасылкі з Hydrochara caraboides)

Вадалюб малы[1] (Hydrochara caraboides) — водны жук сямейства вадалюбы (Hydrophilidae)[2].

Вадалюб малы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hydrochara caraboides L., 1758

Сінонімы
Hydrophilus caraboides

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1208885
EOL  2866223
FW  292667

Апісанне правіць

Невялікі жук даўжынёй 13—18,5 мм[2]. Асноўны колер афарбоўкі аліўкава-чорны або некалькі цямней. Цела выпуклае, яйкападобнае. Заднія ногі слаба пакрытыя валасінкамі. Сківічныя шчупікі аднакаляровыя, цёмнаафарбаваныя.

Распаўсюджанне правіць

Амаль паўсюдна ў Еўропе, Усходняя Еўропа (за выключэннем крайняй поўначы), Крым, Паўднёвы Урал, Заходняя Сібір[2].

Біялогія правіць

Жукі жывуць на невялікай глыбіні, аддаючы перавагу стаячым вадаёмам з зарослым і глейкім дном. Самкі адкладаюць яйцы ў кокан, пры пабудове якога ім дапамагаюць самцы. Такіх коканаў жукі робяць 2—3 штукі. Стадыя яйца каля 2 тыдняў. Лічынкі, якія выйшлі з яйца, маюць па баках кожнага сегмента свайго цела па пёрыстаму прыдатку, а на канцы брушка — два рагавых кручка.

Лічынкі з’яўляюцца драпежнікамі і сілкуюцца рознымі воднымі арганізмамі. Акукліваюцца ў глебе на беразе вадаёмаў.

Зноскі

  1. ЭПБ 1983.
  2. а б в Горностаев Г. Н. Насекомые СССР. (Справочники-определители географа и путешественника). — М.: Мысль, 1970. — 372 с. (руск.)

Літаратура правіць