Вадалюб чорны

(Пасля перасылкі з Hydrophilus piceus)

Вадалюб чорны[1] (Hydrophilus piceus) — від насякомых сямейства Вадалюбы (Hydrophilidae)[2]).

Вадалюб чорны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hydrophilus piceus L., 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  3379592

Апісанне правіць

Даўжыня цела насякомага да 47 мм. Цела бліскучае, шэра-чорнае з аліўкавым адценнем. Адзін з найбуйнейшых жукоў Еўропы.

Распаўсюджанне правіць

Палеарктычны від. Сустракаецца ў значнай частцы паўночна-заходняй і цэнтральнай Еўропы (ад Іспаніі да Скандынавіі і Украіны), у Паўночнай Афрыцы (Лівія, Егіпет, Алжыр) і частцы Азіі (Аравія, Турцыя, Ізраіль, Сірыя, Кітай, Індыя).

Экалогія правіць

Дарослыя жукі любяць стаячыя вадаёмы і сілкуюцца воднымі раслінамі. Самкі адкладаюць да 50 яек у коканы, якія плаваюць па паверхні вады, прымацаваныя да якой-небудзь расліны. Лічынкі вядуць драпежніцкі лад жыцця, нападаючы на малявак рыб.

Зноскі

  1. ЭПБ 1983.
  2. Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць