Hypogastrura nivicola — від нагахвостак. У цёплы зімовы дзень можна ўбачыць як прадстаўнікі віду скачуць па снезе[1].

Hypogastrura nivicola
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hypogastrura nivicola Fitch  (англ.), 1846


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  99940
EOL  126489

Даследчыкі Універсітэта Куінс у Канадзе секвеніравалі і сінтэзавалі падобны антыфрызу бялок, які дазваляе H. nivicola існаваць ва ўмовах мінусавых тэмператур[2], і знайшлі, што гэта самы багаты гліцынам з вядомых бялкоў. Ёсць надзея, што падобныя бялкі могуць быць карысныя для захоўвання органаў для трансплантацыі і атрымання марожанага[3]. Пры прадухіленні ўтварэння крышталяў лёду ў тканках органы могуць быць захаваны пры больш нізкіх тэмпературах, што павялічыць час іх жыццяздольнасці па-за жывога цела. У адрозненне ад іншых бялкоў з аналагічнымі функцыямі, бялок, знойдзены ў H. nivicola лёгка разбураецца пры падвышаных тэмпературах[4].

Зноскі

  1. Никита Лихачёв. Жители Тульской области столкнулись с нашествием «снежных блох». Tjournal (8 лютага 2016). Праверана 8 лютага 2016.
  2. Lin FH, et al. Structural modeling of snow flea antifreeze protein(англ.) // Biophysical Journal  (англ.). — 2007. — Т. 92. — № 5. — P. 1717–1723. — DOI:10.1529/biophysj.106.093435
  3. Simonite, Tom. Edible antifreeze promises perfect ice cream (англ.)(недаступная спасылка). New Scientist (11 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2008. Праверана 8 лютага 2016.
  4. New antifreeze protein may allow longer storage of transplant organs (англ.)(недаступная спасылка). Queen's University (21 кастрычніка 2005). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2010. Праверана 8 лютага 2016.

Спасылкі правіць