Бальзамін бальзамінавы

(Пасля перасылкі з Impatiens balsamina)

Бальзамін бальзамінавы[3] (Impatiens balsamina) — расліна роду Бальзамін (Impatiens) сямейства Бальзамінавыя (Balsaminaceae).

Бальзамін бальзамінавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Impatiens balsamina L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29185
NCBI  63779
EOL  581162
IPNI  373978-1
TPL  kew-2862179

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Франсіска Мануэля Бланка «Flora de Filipinas», 1880—1883
 
Кветкі бальзаміна бальзамінавага

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй ад 25 да 45 см. Сцябло прамое, негалінаванае[4].

Лісце расліны ланцэтнае, вузкае, завостранае, каля асновы вузкаклінападобнае, па краі пілаватае.

Кветкі белага, ружовага, чырвонага колеру або пярэстыя. Шпорац пялёсткападобнага чашалісціка ад 1 да 1,5 см даўжынёй, сагнуты[4]. Кветкі апыляюцца пчоламі і іншымі насякомымі, а таксама некаторымі птушкамі, якія харчуюцца нектарам[5]. Плод — яйкападобная апушанаякаробачка.

Распаўсюджанне правіць

Радзімай расліны з’яўляецца Кітай. Бальзамін бальзамінавы культывуецца ў паўднёвых абласцях Далёкага Усходу, у Сярэдняй і Малой Азіі, у Паўднёвай Еўропе, а таксама ў Індыі і Японіі.

Хімічны склад расліны правіць

Змяшчае крухмал, тлусты алей, сапаніны. У лісці расліны змяшчаецца рэчыва імпаціінід.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 68. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Недотрога бальзаминовая(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2010. Праверана 8 ліпеня 2019.
  5. Huxley, A., ed. (1992). New RHS Dictionary of Gardening. Macmillan ISBN 0-333-47494-5.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць