Танканог Дэлявіня

(Пасля перасылкі з Koeleria delavignei)

Танкано́г Дэлявіня[3] (Koeleria delavignei) — від кветкавых раслін роду Танканог (Koeleria) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Танканог Дэлявіня
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Koeleria delavignei Czern. ex Domin, 1907

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  5832772
IPNI  406530-1
TPL  kew-421378

Апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна расце ў свабодных скупнасцях або пучках. Карэнішча выцягнутае. Сцёблы ўзыходзячыя, 80—100 см даўжынёй. Ліставыя похвы голыя. Ліставыя пласціны плоскія або згорнутыя, 20—30 см × 0,75 мм, сярэдне-зялёныя; паверхня гладкая. Суквецці — лінейная перапыненая свабодная мяцёлка да 6—9 см даўжынёй і 1—1,5 см ушыркі. Каласковыя лускі ўстойлівыя, падобныя, ніжняя — 0,7—0,8 даўжыні верхняй каласковай лускі, верхняя даўжынёй з урадлівую лему. Урадлівая лема прадаўгаватая; 3,5—4.5 мм даўжынёй; мембранная; бліскучая. Верхняя кветкавая луска даўжынёй з лему. Пылавікоў 3[4].

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаны ад Усходняй Еўропы да Сібіры (Беларусь, Украіна, Расія, Казахстан)[4][5].

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 71. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  5. catalogueoflife.org. (англ.)
  6. Koeleria delavignei Czern. ex Domin // ИАС «ООПТ России» (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Тонконог Делявиня: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)