Лаванда каласовая

від раслін
(Пасля перасылкі з Lavandula angustifolia)

Лава́нда каласовая[3] (Lavandula angustifolia) — від кветкавых раслін роду Лаванда (Lavandula) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Лаванда каласовая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lavandula angustifolia Mill., 1768

Падвід
Lavandula angustifolia subsp. pyrenaica (DC.) Guinea

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  503344
NCBI  39329
EOL  486837
GRIN  t:21677
IPNI  449008-1
TPL  kew-108971

Батанічнае апісанне

правіць
 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Вечназялёны паўкусцік вышынёй 20—100[3] см, з моцным пахам. Цсяблы шматлікія, галінастыя, прыўзнятыя. Уся расліна шараватая ад апушэння. Корань стрыжнёвы. Лісце супраціўнае, сядзячае, простае, суцэльнае, падоўжана-лінейнае, з гладкім краем і скурыстай паверхняй. Кветкі звычайна фіялетавага колеру, сабраныя ў коласападобныя суквецці. Плод — арэшак жоўта-бурага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія

правіць

Расліна паходзіць з Паўднёвай Еўропы (Італія, Францыя, Іспанія, Андора)[4]. Распаўсюдзілася паўсюдна ў Еўропе, таксама ў Паўночнай Амерыцы і Паўночнай Афрыцы[4].

Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф[5]. Расце на сухіх і стэпавых лугах, камяністых россыпах і скалах, марскім узбярэжжы, ў горных хмызняках, парках і садах. Цвіце з ліпеня да першых замаразкаў[3]. Пладаносіць у верасні[3]. Размнажаецца насеннем[3].

Выкарыстанне

правіць

Эфіраалейная, меданосная і дэкаратыўная расліна. З суквеццяў лаванды каласовай атрымліваюць лавандавы алей, які выкарыстоўваецца ў якасці пахучага рэчыва ў парфумерыі і вытворчасці мыйных сродкаў, у вытворчасці лінілілацэтату, таксама ў ароматэрапіі

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г д Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  4. а б Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
  5. Лаванда узколистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць