Лецыдзея
(Пасля перасылкі з Lecidea)
Лецыдзе́я (Lecidea) — род накіпных лішайнікаў сямейства лецыдзеевых.
Лецыдзея | |||||||||||||||||||
Лецыдзея бура-чорная (Lecidea fuscoatra) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Lecidea Ach. (1803) | |||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьСлаявіна паверхневая, аднародная, гладкая, зярністая ці бародаўчатая шараватага колеру. Пладовыя целы чорныя, цвёрдыя, акруглыя з добра развітым краем, часта з чорным голым (іншы раз укрытым налётам) дыскам. Сумкі з 8 бясколернымі аднаклетачнымі спорамі. Размнажэнне пераважна сумкаспорамі.
Арэал і экалогія
правіцьВядома сотні відаў, пашыраны ўсюды, найбольш ва ўмераным клімаце. На Беларусі каля 20 відаў, у т. л. лецыдзея бародаўчатая (Lecidea glomerulosa), лецыдзея дубовая (Lecidea quernea), лецыдзея бура-чорная (Lecidea fuscoatra) і інш. Трапляюцца на камянях, радзей на іншых субстратах.
Значэнне
правіцьІндыкатарныя расліны.
Літаратура
правіць- Галубкоў У. Лецыдзея // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
правіць- Лецидея: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)