Клапоўнік палявы

(Пасля перасылкі з Lepidium campestre)

Клапо́ўнік палявы[3] (Lepidium campestre) — від кветкавых раслін роду Клапоўнік (Lepidium) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Клапоўнік палявы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lepidium campestre (L.) R.Br., 1812


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22954
NCBI  65351
EOL  584503
GRIN  t:21763
IPNI  1189483-2
TPL  kew-2337827

Батанічнае апісанне правіць

Невялікая (20—60 см) шызая расліна з разгалінаваным сцяблом. Суквецці сабраны ў верхняй часткі расліны. Яно мае зверху кветкі, а дадолу зялёныя плоскія авальныя струкі каля 6 мм даўжыні і 4 мм шырыні. Кожны струк ўтрымлівае дзве 2,5 мм насеніны. Ствол пакрыты лісцем з зубатым краем і валасінкамі.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання правіць

Сустракаецца як пустазелле на схілах бэлек, каля дарог, на пустках у стэпавай і лесастэпавай частцы Украіны, на Каўказе, у Малой і Сярэдняй Азіі.

Практычнае выкарыстанне правіць

Расліна належыць да таго ж роду, што і клапоўнік пасяўны (Lepidium sativum). У насенні клапоўніка змяшчаецца 22,2—28,5 % тлустага светла-жоўтага алею з вострым, амаль пякучым смакам, якія нагадваюць смак горкага перцу. І саму расліна і яе алей выкарыстоўвалі як заправу да салатаў і рыбных або мясных страў. Лісце ўжываюць сырым, альбо адварваюць на працягу 10 хвілін[4].

Разглядаюць магчымасць выкарыстання клапоўніка палявога як сельскагаспадарчай алейнай расліны[5].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 74. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Lee Allen Peterson (1977). Edible Wild Plants. New York City: Houghton Mifflin Company. p. 26.
  5. tandfonline.com. www.tandfonline.com. doi:10.1080/09064719809362493. Праверана 7 студзеня 2019.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць