Люткі

(Пасля перасылкі з Lestidae)

Люткі (Lestidae) — невялікае сямейства стракоз падатраду раўнакрылых.

Люткі

Лютка-дрыяда (Lestes dryas)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lestidae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  102058
NCBI  126180
EOL  966
FW  190415

Апісанне правіць

Дробныя стракозы. Брушка (даўжыня 25—35 мм) тонкае, з 11 сегментаў, бронзава-зялёнае з металічным адценнем. Грудзі бура-зялёныя, бліскучыя. Галава адносна вялікая, рухомая, вочы несудакранальныя. Вусікі кароткія, шчацінкападобаыя. Ротавыя органы грызучыя. Пярэднія і заднія крылы аднольнавыя па форме і памерах (размах 18—26 мм), празрыстыя, з густым жылкаваннем.

Пашырэнне правіць

Вядома звыш 150 відаў. Прадстаўнікі — касмапаліты. Сямейства падзяляецца на два падсямействы Lestinae і Sympecmatinae. На Беларусі адзначаны: лютка-нявеста (Lestes sponsa), лютка-дрыяда (Lestes dryas), лютка зеленаватая (Lestes virens), лютка рыжая (Sympecma fusca).

Асаблівасці біялогіі правіць

Дарослыя насякомыя кормяцца двухкрылымі, лічынкі — дробнымі ракападобпымі і лічынкаыі воддых насякомых. Люткі — корм для рыб і птушак.

Лёт у маі — верасні. Ператварэнне няпоўнае. З дапамогай яйцаклада самкі адкладаюць яйцы ў падводныя часткі раслін (асакі, чароту, рагозу і нават на надводныя галіны дрэў і кустоў, праразаючы яйцакладам надрэз у кары), добра праграваемых сонцам зарослых вадаёмаў. Лічынкі маюць эачаткавыя крылы і 3 лісцепадобныя жабры. Цыкл развіцця аднагадовы. Зімуюць яйцы і дарослыя насякомыя (напр. лютка рыжая).

Зноскі

Літаратура правіць

Пісаненка А. Д. Люткі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.