Лютка рыжая (Sympecma fusca) — від стракоз, які належыць да сямейства Люткі (Lestidae).

Лютка рыжая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sympecma fusca


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  181490
EOL  1034170

Арэал правіць

Від распаўсюджаны пераважна ў еўрапейскім Міжземнамор’і, а таксама ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе аж да Урала. У адрозненне ад большасці іншых відаў стракоз, прадстаўнікі віду зімуюць не ў стадыі лічынкі, а ў стадыі імага. Палавы дымарфізм не выражаны. Крылы даўжынёй 20-22 мм. Цела стройнае, брушка даўжынёй 27-29 мм. Асноўная афарбоўка ад светла-бэжавага да карычневага колеру.

Экалогія і спосаб жыцця правіць

Лічынка жыве ў стаячых вадаёмах глыбінёй да 1 метра. Лёт імага пасля зімоўкі пачынаецца ў красавіку—маі. Спарванне доўжыцца ад некалькіх хвілін да паўгадзіны. Затым самка адкладае яйкі на змярцьвелыя часткі водных раслін. За хвіліну самка кладзе 4-5 яек, за дзень у розных месцах да 350 яек. Развіццё яек даўжынёй 1 мм доўжыцца ад 3-х да 6-ці тыдняў.

Зноскі